Раённае навагодняе дабрачыннае свята для школьнікаў раёна прайшло ў Ашмянах

События

Традыцыйна шчырае і насычанае цікавымі падзеямі навагодняе свята для школьнікаў раёна арганізавалі выкладчыкі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. У гэтым годзе яно прайшло ў межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.

IMG_8542

IMG_8560

У незвычайнае зімовае падарожжа хлопчыкаў і дзяўчынак запрасілі Баба Яга, Кашчэй Бессмяротны, Фіксікі – Сімка і Нолік, Дзед Мароз са Снягуркай.

Зацікаўленыя навагоднім цудам дзеткі, апранутыя ў карнавальныя касцюмы спявалі, танцавалі, вадзілі карагоды каля пышнай елкі. Як не стараліся Баба Яга і Кашчэй сапсаваць навогодні настрой, у іх нічога не атрымалася! Напрыканцы свята яны разам з дзецьмі і дарослымі гасцямі закружыліся ў святочным карагодзе, а пасля прапанавалі паўдзельнічаць у разнастаўных конкурсах, пачытаць вершы і пажадаць адзін аднаму ўсяго добрага.

IMG_8590

IMG_8607

IMG_8613

Павіншаваць дзяцей з надыходзячымі святамі прыйшлі старшыня раённага выканаўчага камітэта Міраслаў Сарасек, намеснік старшыні райвыканкама Наталля Станкевіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Святлана Баркоўская і дырэктар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ірына Буйніцкая.

IMG_8628

IMG_8637

IMG_8642

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Міраслаў Сарасек павіншаваў дзяцей і іх бацькоў са святам, пажадаў, каб кожны дзень новага года быў напоўнены яркімі падзеямі і поспехамі. У сваю чаргу наведвальнікі студыі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Чароўны куфэрак” уручылі госцю зроблены сваімі рукамі сімвал надыходзячага года.

IMG_8652

IMG_8656

IMG_8660

Свята для дзяцей атрымалася па-сапраўднаму шчырым і цікавым. Няхай яно хутка скончылася, але ў памяці маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак яно застанецца надоўга, таксама як і падарункі і эмоцыі, якія яны атрымалі.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *