Прыгоды пад Новы год у Барунах

Культура

Дзед Мароз і Снягурка павіншавалі барунскую дзятву з Калядамі і надыходзячым Новым годам у мясцовым сельскім клубе. На дзіцячым тэатралізаваным прадстаўленні «Аднойчы, пад Новы год» казачныя героі падарожнічалі з дзецьмі па царстве навагодніх прыгод, непрадбачаных сітуацый, нечаканых адкрыццяў і сапраўдных цудаў! Гульні і танцы, песні і конкурсы стваралі ў зале добры настрой і заклікалі дзятву праяўляць актыўнасць у ранішніку. Дапамагаючы галоўным героям пераадолець перашкоды і прайсці нялёгкія выпрабаванні, юныя госці свята самі сталі ўдзельнікамі прыгод, а у дадатак атрымалі яшчэ і салодкія падарункі ад Дзеда Мароза.

IMG_20171222_145403

Аліна САНЮК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *