Са святам Нараджэння Хрыстова!

События

З нагоды ўрачыстасці Нараджэння Хрыстова выказваем самыя шчырыя і цёплыя віншаванні ўсім вернікам каталіцкай канфесіі Ашмяншчыны.

Гэта вялікае хрысціянская свята, якое аб’ядноўвае і збліжае сем’і, пакаленні і народы, дазваляе глыбей усвядоміць радасць жыцця, абуджае імкненне жыць сумленна, быці міласэрнымі, дапамагаць тым, каму патрэбны клопат, падтрымка і суцяшэнне.

Няхай агонь, запалены ад Віфліемскай лампады, які расходзіцца ў гэты час па ўсіх краінах, у тым ліку і нашай, асвяціць нам жыццёвы шлях і загрэе нашыя сэрцы.

Няхай са святам Божага Нараджэння ў нашы дамы прыйдуць мір, дастатак і спакой, а добрае святло каляднай зоркі ўвесь год напаўняе нашы сэрцы цяплом і любоўю блізкіх.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *