У СШ №3 прайшоў семінар з удзелам супрацоўніка Нацыянальнай бібліятэкі

Общество

«Любіце кнігу, бо яна крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы…” Пад такім дэвізам у сярэдняй школе №3 прайшоў навучальна-асветніцкі семінар з удзелам загадчыка сектара навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяны Сапегі.

IMG-63bb7f0e1209d6cf5382a0be3e1c75ba-V

Супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі прадэманстравала шэраг выданняў з фонду бібліятэкі, у тым ліку копію выдадзенай Францыскам Скарынам у 1517 г. кнігі Бібліі “Псалтыр”. Падчас семінара ў школе была арганізавана кніжная выстава, прысвечаная Ашмяншчыне, якую падрыхтавала загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ашмянскай раённай бібліятэкі Святлана Галінская.

IMG-b123e98510eb8941fd341dcface649f9-V

Вучні прадставілі творчыя праекты, прысвечаныя 500-гадоваму юбілею беларускага кнігадрукавання. Адзін з іх – “Мінулае памятаем, будучае ствараем” – стаў пераможцай рэспубліканскага конкурсу “Ты ў эфіры”. Аўтар праекта – Юлія Буйвід, кіраўнік – Юлія Вайда.

IMG-a48712b952d51285b2f1c9050aee040a-V

Таццяна Сапега правяла культурна-асветніцкія заняткі, прысвечаныя беларускаму першадрукару, у якіх вучні школы з актыўна і з задавальненнем прымалі ўдзел: адказвалі на пытанні, складвалі пазлы. Самым цікавым і запамінальным было стварэнне гравюр сваімі рукамі.

Супрацоўнік бібліятэкі падарыла школе гравюру, зробленую на станку рэканструкцыі XVI cт. з металічнай дошкі.

Данута ЯНЦЭВІЧ, намеснік дырэктара по выхаваўчай рабоце СШ №3.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *