На Станцыі Ашмяны прайшлі «капусныя вячоркi»

Культура

Спакон веку на нашай зямлiцы было шмат святаў, але самыя шчодрыя, самыя радасныя прыходзiлiся на восень, калi людзi, прыбраўшы з палёў агародаў ураджай, рабiлзагатоўкi на ўсю зiму. У народзе казалi: «Верасень багаты яблыкамi, кастрычнiк — капустай, а лiстапад — квашанкай». 8 кастрычнiка святкавалi Сяргея-капуснiка. Пачынаючы з гэтага дня гаспадынi запрашалi да сябе  суседак, каб дапамаглi нарубiць капусты на зiму i засалiць яе.

2

5

8

25 лiстапада сельскi клуб аграгарадка Станцыя Ашмяны запрасiў аднавяскоўцаў на старадаўнi славянскi абрад «капусныя вячоркi».  Гаспадыня Ганна паклiкала да сябе на падмогу гурт жанчын i дзетак, каб заквасiць капусту. I пайшла ладзiцца справа пад народныя песні ды прымаўкі, карагоды ды загадкi. Не забылiся i пра дарагiх гасцей, гледачоў, якiх запрасiлiпрыняць удзел у сялянскiх гульняхгульне-карагодзе «Капуста»,  «Перацягнлапаць», «Капуста у каўпаку», «Пападзi у чугунок».

16

17

18

Вось і яшчэ адзiн суботнi вечар прайшоў  у клубе аграгарадка Станцыя Ашмяны цiкава i пазнавальна, і смачна!  Атрымалася так, што капусты нарубiлiзаквасiлiў гульннагулялiся, песен добрых паслухалi.  А напрыканцы задаволеныя гледачы яшчэ пiрагоў з капустай пасмакавалi!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *