Ашмянскі музей запрашае на мерапрыемства “Традыцыі на мове сяброўства”

Анонсы событий

Установа культуры Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча” запрашае 24 лістапада ў 15.00 аматараў гісторыі і ўсіх неабыякавых да культурнай спадчыны Ашмяншчыны на мерапрыемства “Традыцыі на мове сяброўства”, прысвечанага 620-годдзю татарскага асадніцтва на тэрыторыі Беларусі.  Спецыяльнымі гасцямі музейнага хранографа стануць:

  • Дзмітрый Радкевіч – старшыня Рады імамаў мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь;
  • Максат Авезаў – адказны за інфармацыйна-выдавецкі сектар мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь.

Вашай увазе прапануюцца наступныя тэмы для абмеркавання:

  • Гісторыя і культура татар на беларускіх землях у XIV – XX стст.;
  • Татарскія пасяленні на тэрыторыі Ашмянскага павета;
  • Рэканструкцыя мячэцяў беларускіх татар сродкамі сучасных тэхналогій.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Традыцыі-на-мове-сяброўства2



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *