Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адзначылі ў Ашмянскім раёне

События

Ашмяншчына славіцца гасціннымі, шчырымі і адкрытымі людзьмі, сярод якіх нямала перадавых работнікаў сельскай гаспадаркі, працоўнай вытворчасці, людзей, адданых сваёй справе. Нездарма свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адзначаецца ў апошнія восеньскія дні — рупліўцы з палеткаў ужо ўбралі багаты ўраджай, пасеялі азімыя… Напэўна, у сямнаццаты лістападаўскі дзень яны падвялі вынікі напружанай працы і склалі планы на наступны год, а таксама адпачылі на святочным канцэрце.

IMG_3364

IMG_3386

 

У актавай зале аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Гальшаны сабраліся ветэраны працы, дэдегацыі з усіх працоўных калектываў аграпрамысловага комплексу і шматлікія госці. Адкрыў Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці тэатралізаваны пралог, падчас якога гаспадару раёна – старшыні райвыканкама Міраславу Эдмундавічу Сарасеку ўрачыста ўручылі бохан духмянага хлеба сёлетняга ўраджаю.

IMG_3390

IMG_3393

Міраслаў Сарасек выказаў словы падзякі работнікам аграпрамысловага комплексу і перапрацоўчай прамысловасці за адданасць сялянскай справе, за неацэнны ўклад ва ўмацаванне эканомікі раёна. Таксама старшыня выказаў упэўненнасць у тым, што рупліўцы і далей будуць памнажаць дасягнутыя вынікі і працаваць з поўнай аддачай на карысць роднай Ашмяншчыны.

IMG_3413

Намеснік старшыні галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Клімовіч адзначыла, што небывалы ўраджай атрымалі сёлета хлебаробы Ашмяншчыны. Аснова іх поспеху – зладжаная работа кіраўнікоў і спецыялістаў, механізатараў і жывёлаводаў, фермераў і хлебаробаў. Спецыяліст  выказала словы ўдзячнасці за старанную працу і ўручыла ўзнагароды пераможцам абласных спаборніцтваў. Сярод іх вадзіцель КСУП “Гальшаны” Анатоль Бацян, загадчык сектара  прававой і арганізацыйнай работы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Валянціна Мароз, аператар зернесушыльнай устаноўкі КСУП “Гальшаны” Савелій Чымбар, камбайнер КСУП “Ашмянская Ясная Паляна” Мар’ян Фалевіч, трактарыст-машыніст КСУП “Ашмянскі світанак” Дзмітрый Федаровіч, галоўны ветэрынарны ўрач КСУП “Гальшаны” Антон Пяткевіч, дырэктар РУП “Селякцыйна-племянны цэнтр жывёлагадоўлі” Аляксандр Шымановіч і начальнік установы “Ашмянская раённая ветэрынарная станцыя”, галоўны ветэрынарны ўрач Сяргей Лапшоў.

IMG_3461

Дарэчы, Ашмянскі раён атрымаў другое месца ў абласным спаборніцтве за дасягнутыя высокія паказчыкі ў сацыяльна-культурным развіцці.

IMG_3483

Дыпломы раённага выканаўчага камітэта былі ўручаны больш чым ста работнікам – механізатарам, хлебаробам, жывёлаводам, спецыялістам і, канешне, кіраўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Першымі, хто атрымаў віншаванні, сталі прадстаўнікі арганізацый раёна, якія хутка атрымаюць узнагароды на абласных дажынках у Свіслачы. Сярод іх былы старшыня калгаса імя Ільіча (сучасны КСУП “Крэйванцы”) Іван Плаўскі, галоўны аграном КСУП “Гальшаны” Валянціна Чаплінская, трактарыст-машыніст КСУП “Ашмянскі світанак” Валерый Гардзей, дырэктар КСУП “Гальшаны” Мікалай Праўко і намеснік галоўнага бухгалтара ААТ “Ашмянскі мясакамбінат” Валянціна Комар.

IMG_3428

Словы прывітання і віншавання аграрыям раёна адрасавалі ў сваіх выступленнях старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Квяткевіч, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Ясюкайціс, намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Наталля Ліпавая, дырэктар КСУП “Гальшаны” Мікалай Праўко, дырэктар ААТ “Гальшанскі крухмальны завод” Сяргей Чудзілоўскі, дырэктар Ашмянскага раённага спажывецкага таварыства Віталій Кастусік, першы сакратар райкама “БРСМ” Вольга Шыдлоўская, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Скурновіч і прадстаўнік раённага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Валянціна Аляксандровіч.

IMG_3526

Асаблівыя словы віншаванняў былі адрасаваны людзям сталага ўзросту, якія большую частку свайго жыцця працавалі ў сельскай гаспадарцы, перадавалі свой вопыт і майстэрства маладому пакаленню работнікаў аграпрамысловага комплексу. Старшыня райкама прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу Раіса Турлай адзначыла, што самаадданасць ветэранаў працы Пятра Мятліцкага (“Эксперыментальная база “Баруны”), Генрыха Жыжнеўскага (КСУП “Граўжышкі”), Пятра Сушкевіча (КСУП “Прыгранічны”), Віктара Кандратовіча (КСУП “Кракоўка”), Галіны Пясецкай (КСУП “Ашмянскі світанак”), Ірыны Навумец (КСУП “Гальшаны”) і Гелены Дмухоўскай (КСУП “ Ашмянская Ясная Паляна”) заслугоўвае захаплення і вялікай павагі.

IMG_3541

Трэба адзначыць, што гэты год быў няпросты і напружаны для работнікаў сельскай гаспадаркі – надвор’е стварала неспрыяльныя ўмовы для працы, не давала магчымасці рэалізаваць намечаныя планы і вырашыць пастаўленыя задачы. Аднак, рупліўцы Ашмянскага раёна рабілі ўсё магчымае, дзеля таго, как беражліва вырашчаны на палях хлеб быў сабраны ў кароткія тэрміны. Работнікі не шкадавалі сіл падчас жніва, падчас уборкі буракоў і бульбы і увогуле ўсяго сельскагаспадарчага цыкла. Сведчаннем гэтага стала ўручэнне ганаровых грамат, падзячных лістоў, заахвочванне прэміямі пераможцаў спаборніцтваў, якія праходзілі сярод работнікаў гаспадарак на працягу бягучага года. Пад гучныя апладысменты на сцэну падымаліся трактарысты, механізатары, камбайнеры, аператары машыннага даення…

Пераможцамі раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый па ўборцы ўраджаю і зернебабовых культур сталі КСУП “Гальшаны”, КСУП “Ашмянскі світанак” і КСУП “Крэйванцы”.

Па выніках раённага спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў на зімова-стойлавы перыяд лепшымі сталі КСУП “Гальшаны” і “Эксперыментальная база “Баруны”.

IMG_3492

Высокіх паказчыкаў ў забеспячэнні вытворчасці і рэалізацыі жывёлагадоўчай прадукцыі ў летні пашавы перыяд дасягнулі КСУП “Гальшаны”, КСУП “Крэйванцы” і КСУП “Ашмянскі світанак”.

IMG_3566

Прэміямі была заахвочана вялікая група механізатараў – пераможцаў штогадовага раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый, трактарыстаў-машыністаў за своечасовае і якаснае правядзенне вясенніх палявых работ, сяўбы азімых культур, а таксама за дасягненне высокіх паказчыкаў па нарыхтоўцы кармоў.

IMG_3435

IMG_3501

Упрыгожылі свята мілагучныя спевы народнага ансамбля песні і танца “Крыніцы”,  выступленні Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў, Юрыя Брашко, Веранікі Топаль і Канстанціна Яраша.

IMG_3551

IMG_3596

Паўсюдна віраваў святочны гандль. Госці набывалі незвычайныя вырабы, прысмакі і кулінарныя стравы. Людзі з цікавасцю разглядалі падворкі гаспадарак Ашмяншчыны, завіталі ў незвычайнае “Бібліо-кафэ”. Дзеці з задавальненнем весяліліся на гульнёвых пляцоўках і прымалі ўдзел у спартыўных конкурсах.

IMG_3369

IMG_3377

Урачысты канцэрт завяршыўся выступленнем  дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята”.

Нашы продкі калісьці казалі, што чалавек славіцца сваёй працай. Насамрэч, людзі, якія працуюць у галіне сельскай гаспадаркі, шчыруюць на палетках ад раніцы да позняга вечара, заслугоўваюць вялікай пашаны і бязмежнай удзячнасці за сваю справу.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *