Інфармацыйная гадзіна “Навуковыя дасягненні ХХІ стагоддзя” прайшла ў Гальшанах

Культура

Кожны дзень у свеце адбываюцца дзясяткі важных падзей, звязаных з рознымі сферамі чалавечага жыцця. З пачатку ХХІ стагоддзя навука ні хвіліны не стаяла на месцы, а кожнае імгненне рухалася наперад, адкрываючы новыя грані акаляючага нас свету і самога чалавека. За апошнія пятнаццаць гадоў жыхары планеты сталі  сведкамі вялікага шэрагу адкрыццяў у галінах высокіх тэхналогій, медыцыны, гісторыі, біялогіі, фізікі і іншых накірункаў. Некаторыя вынікі вучоных дастаткова цікавыя і ўнікальныя, другія становяцца пацверджаннем  гіпотэз і тэорый, якія з’явіліся  некалькі дзясяткаў гадоў таму…

Аб самых значных навуковых адкрыццях сучаснасці вучні сярэдніх і старэйшых класаў Гальшанскай сярэдняй школы даведаліся ў суботу. Самых цікаўных школьнікаў запрасілі ў бібліятэку на інфармацыйна-пазнавальную гадзіну “Навуковыя дасягненні ХХІ стагоддзя”, прысвечаную Году навукі.

IMG_20171021_124109

Падчас сустрэчы вучні змаглі даведацца аб навуковых дасягненнях Беларусі ў ХХІ стагоддзі, аб вялікіх вынаходніцтвах і адкрыццях беларускіх і замежных навукоўцаў. Загадчык сельскай бібліятэкі Алёна Юневіч падзялілася з чытачамі цікавымі і знакамітымі на ўвесь свет адкрыццямі. Вучні з захапленнем слухалі  аб тым, што навукоўцы знайшлі на Марсе ваду, нягледзячы на тое, што  дзясяткі гадоў былі ўпэўнены  — чырвоная планета – пустая і непрыдатная да жыцця. Не кожны ведае, што пасля вывучэння Сонечнай сістэмы астранаўты вырашылі скарыць новыя гарызонты і рухацца далей – за межы знаёмай нам прасторы. Дзякуючы магутным тэлескопам даследчыкі вынайшлі звыш пяціста унікальных планет, на якіх, тэарэтычна, цалкам магло існаваць паўнавартаснае жыццё, як і на Зямлі.

DSC05174

Таксама Алёна Баляславаўна спыніла ўвагу на біямеханічных прыладах і пратэзах, якія кантраляюцца думкамі, расказала аб іншых важных вынаходнітвах у галіне медыцыны. Таксама юныя аматары гісторыі ўважліва слухалі  аб новых археалагічных вынаходніцтвах у Егіпце.

На працягу інфармацыйна-пазнавальнай гадзіны школьнікі шчыра цікавіліся кожным выхаходніцтвам, задавалі пытанні і стараліся падзяліцца  цікавай інфармацыяй, аб якой даведаліся падчас урокаў у школе. Дарэчы, інфармацыя аб кожным навуковым дасягненні суправаджалася візуальным і музычным афармленнем на  вялікім экране.

IMG_20171021_124456

Падчас інфармацыйнай гадзіны кожны прысутны пазнаёміўся з кніжнай выставай “Навука-Чалавек-Грамадства”. Самы вялікі раздзел выставы прысвечаны геадэзічнай Дузе Струвэ. Таксама пачэснае месца сярод выданняў занялі кнігі аб нобелеўскіх лаўрэатах беларускага паходжання. Сярод выданняў – эндыклапедыі, вучэбныя дапаможнікі і мастацкая літаратура. Самых маленькіх чытачоў зацікавіла серыя кніг “Маленькі прафесар” і “Я пазнаю свет”.

Напрыканцы мерапрыемства мастацкі кіраўнік аддзела культуры і вольнага часу Любоў Шчарбакова прапанавала школьнікам прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні “Поле цудаў” на тэму “Вялікі адкрыцці побач з намі”. Пасля цікавых адборачных іспытаў школьнікі круцілі імправізаваны барабан і хутка адказвалі на пытанні вядучай.

Кацярына РУДЗІК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *