Віртуальнае падарожжа “Шляхамі Снядэцкага” прайшло ў Кальчунах

Культура

Cельская бібліятэка і аддзел культуры і вольнага часу аграгарадка Кальчуны запрасілі мясцовых жыхароў у віртуальнае падарожжа “Шляхамі Снядэцкага”.

image

Пачала мерапрыемства бібліятэкар Алена Шкелда. Яна праінфармавала прысутных аб абласным праекце “Наша культурная спадчына” і тыдні “Гонар нашай зямлі”, які распачаўся на Ашмяншчыне ў апошні дзень верасня. Усе мерапрыемствы ў рамках тыдня прысвечаны знакамітым дзеячам культуры і навукі нашага краю. Кальчунскія ўстановы культуры ўзгадалі ў гэтыя дні Енджэя Снядэцкага, вучонага-хіміка, жыццё якога звязана з Болтупам: тут ён пэўны час жыў, а на могілках у Гародніках знайшоў апошні прытулак. Алена Адольфаўна  пазнаёміла з літаратурнай выставай “Сын роднай зямлі  Енджэй Снядэцкі”, прапанавала паглядзець відэаролік “Ашмяншчына літаратурная”.

image (7)

Шмат цікавых звестак пра вучонага-земляка расказала загадчык школьнага музея Е.Снядэцкага Таццяна Давідовіч. Відэапрэзентацыя “Прафесар  нашай зямлі” стала дадаткам да атрыманай раней інфармацыі.

Музычна-паэтычны букет прадставілі гледачам мясцовыя артысты і вучні-чытальнікі. У іх выкананні прагучалі вершы мясцовых паэтаў Галіны Даўгашэй і Генуэфы Кеўры, прысвечаныя Снядэцкаму, а таксама песні аб родным краі.

Аліна САНЮК.

 



1 комментарий по теме “Віртуальнае падарожжа “Шляхамі Снядэцкага” прайшло ў Кальчунах

  1. Сустрэчы ў нашых бібліятэках заўсёды цёплыя і ўтульныя!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *