На Ашмяншчыне адзначылі Дзень маці

События

Торжественный вечер, посвященный Дню матери «Нет ее добрей, милей для любого из детей» прошел в районном центре культуры. Приглашение на торжество получили мамы — представительницы трудовых коллективов Ошмянщины.  Их тепло поздравила заместитель председателя Ошмянского райисполкома Наталья Станкевич.

IMG_0702

IMG_0711

IMG_0728

«История праздника лежит в уважительном отношении к женщинам, ставшими матерями. Все мы преисполнены теплых чувств к этой важнейшей родительской миссии в наших жизнях – той, что давала нам первые уроки любви и принятия духовности, терпения, отдавая нам свое тепло и заботу. Государственная политика в отношении матерей однозначна: в республике все делается для того, чтобы женщины смогли воплотить свое предназначение – вырастить и воспитать здоровых и счастливых детей. День матери – своеобразный способ укрепления традиционных семейных ценностей, нравственных устоев, установления душевной связи между родителями и детьми»,- отметила она.

IMG_0693

IMG_0701

IMG_0735

Концертную программу подарили присутствующим в зале творческие коллективы учреждений образования города и района.

IMG_0744

IMG_0745

IMG_0748

IMG_0760

IMG_0764

IMG_0769

(Будет дополнено)

У раддоме цэнтральнай раённай бальніцы павіншавалі маладых мам

Праўду кажуць, Бог не можа паспець усюды адначасова, і менавіта таму ён стварыў матуляў. Сапраўды, маці заўсёды сагравала нас вялікім і мудрым сэрцам, яна адкрывала нам гэты дзівосны свет, доўгімі начамі сядзела ля нашай калыскі… Невычэрпны сэнс гэтага слова, зразумелага, напэўна, на ўсіх мовах свету, – “мама” нясе ў сабе і ласку, і любоў, і надзею. Напярэдадні Дня маці добрай традыцыяй стала віншаваць маладых мам у раддоме цэнтральнай раённай бальніцы.

IMG_0666

У аддзяленні цішыню час ад часу парушалі звонкія галасы дзетак, якія зусім нядаўна з’явіліся на свет. Тут маладыя матулі і іх малышы знаходзяцца пад бесперапынным доглядам урачоў і медсясцёр, але з нагоды свята гасцям дазволілі іх наведаць. З падарункамі завітала бухгалтар РК БРСМ Таццяна Ілюковіч, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Аксана Лукашэвіч, метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Аліна Мікліс, а таксама прадстаўніцы моладзевага парламента – Карына  Гіруць (Мураванаашмянкоўскі ВПК) і Віялета Канцавая (СШ №1).

IMG_0671

IMG_0674

— Гэта вялікае шчасце — трымаць на руках дзіця, асабліва напярэдадні такога цудоўнага свята, — звярнулася да маладых матуляў Аліна Мікліс. — Няхай для вас, дарагія мамы, гучаць толькі самыя добрыя віншаванні і цёплыя словы, а дзеці радуюць сваімі дасягненнямі. Моцнага вам здароўя, поспехаў, сямейнага дабрабыту і любові!

Аліне Казіміраўне было прыемна знаходзіцца ў гэты дзень у бальніцы яшчэ і таму, што ў сям’і сына Яўгенія і яго жонкі Алены нарадзіўся другі хлопчык.

IMG_0685

IMG_0687

Маладая матуля Вольга Малыхіна шчыра дзякавала за ўвагу і віншаванні. Хутка разам з дачушкай Палінкай яны адправяцца дамоў. Сваю маці і жонку Аксану Міхалёнак праз некалькі дзён чакаюць муж і сын, якія ўсё падрыхтавалі да яе прыезду. Вось толькі імя свайму малышу  яны яшчэ не прыдумалі.

У кожнай сям’і ёсць свае знамянальныя даты, і нараджэнне дзіцяці — найважнейшая падзея, таму што з яго пачынаецца сям’я, у гэтым упэўнена Юлія Свірская, якая нарадзіла першую дзяўчынку Сняжану.

IMG_0691

Сёння шмат цёплых і шчырых слоў гучала ў адрас мам, але галоўным падарункам для іх застануцца іх дзеткі, а таксама любоў і падтрымка блізкіх. Таму і вы зрабіце прыемнае сваім матулям, усміхніцеся ім і абдыміце ці проста патэлефануйце. І ціха, пра сябе, папрасіце, каб святло мацярынскай душы і цяпло мацярынскага сэрца доўга-доўга ззяла над вамі, асвятляючы кожнае імгненне жыцця.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *