У Ашмянах прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры

События

На Ашмяншчыне скончыўся тыдзень культуры “Наша культурная спадчына”. Творчыя сустрэчы, прысвечаныя вядомым дзеячам, таленавітым і апантаным землякам, паэтам, прайшлі амаль у кожным куточку нашага раёна. Апошняе ўрачыстае мерапрыемства адбылося ў раённым цэнтры культуры і было прысвечана людзям, якія заўсёды ствараюць свята – работнікам культуры.

IMG_0031

У нашым раёне стала добрай традыцыяй віншаваць тых, хто сваёй творчасцю, любоўю да абранай прафесіі запальвае і сагравае сэрцы іншых. Хто стварае святочны настрой, адкрывае кожнаму чалавеку таямнічую дзверцу ў свет прыгожага… Шмат слоў у гэты дзень было сказана аб натхнёных, творчых, таленавітых, ініцыятыўных аматарах і прафесіяналах сваёй справы.

На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі і работнікі ўстаноў культуры, ветэраны і маладыя спецыялісты. Шмат шчырых слоў, цёплых віншаванняў у гэты дзень гучала ад намесніка старшыні райвыканкама Галіны Люткоўскай, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Людмілы Каханоўскай, яе намесніка Валянціны Александровіч, старшыні раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Вольгі Тарашкевіч.

IMG_0004

Напярэдадні Дня работнікаў культуры добрыя навіны прыйшлі ў храм творчасці –калектыў Гальшанскай школы мастацтваў на чале з Наталляй Трот быў узнагароджаны ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, ганаровую грамату Беларускага саюза прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму атрымала старшыня прафсаюзнай арганізацыі, намеснік дырэктара раённай бібліятэкі Вольга Тарашкевіч. Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай  работы, культуры і па справах моладзі  Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджаны навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея імя Ф. Багушэвіча Ірына Бусловіч і загадчык Гальшанскай сельскай бібліятэкі Алёна Юневіч.

IMG_0054

Са словамі віншавання да прысутных звярнулася Галіна Станіславаўна Люткоўская. Яна выказала ўпэўненасць у тым, што штодзённая праца культработнікаў і далей будзе радаваць гледачоў і прыносіць задавальненне ад самых смелых і цікавых ідэй і праектаў, у тым ліку і міжнародных. Словы спецыяліста падцвердзіла міжнародная ўзнагарода – дыплом за актыўны ўдзел у праграме “Месяц беларускай культуры ў Мінск-Мазавецкім” атрымаў народны ансамбль песні і танца “Крыніцы” (кіраўнік Вольга Чаплінская). За творчыя дасягненні ганаровай граматай Ашмянскага райвыканкама быў узнагароджаны народны ансамбль народнай песні “Жытніца” (аддзел культуры і вольнага часу аг. Кракоўка).

IMG_9990

Вядучыя свята Марта Ланеўская і Канстанцін Яраш павіншавалі са святам ветэранаў, якія калісьці аддалі шмат гадоў працы ва ўстановах раёна, падарылі бясцэнны вопыт новым пакаленням музыкантаў, настаўнікаў і бібліятэкараў. Завітала на свята і былы начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Балінская, культработнікі — Уладзімір Карасёў і Крысціна Міцкевіч, бібліятэкары — Яніна Каспяровіч і Валянціна Лабуніна, настаўнікі — Мікалай Розенберг і Тамара Грыневіч.

IMG_0043

Віншаванні чаргаваліся з канцэртнымі нумарамі і ўзнагароджаннем лепшых работнікаў сферы і кіраўнікоў творчых калектываў Ашмяншчыны. Традыцыйна на сцэну выходзілі бібліятэкары, выкладчыкі дзіцячых школ мастацтваў, загадчыкі сельскіх ўстаноў культуры, спецыялісты розных напрамкаў творчай дзейнасці, работнікі музейнай справы, тэхнічнага забеспячэння.

IMG_0047

Падчас свайго выступлення Людміла Каханоўская расказала пра творчыя здабыткі работнікаў культуры, спыніла ўвагу на значных падзеях, удзеле ў рэспубліканскіх і міжнародных праектах. Людміла Антонаўна падзякавала ўсім работнікам культуры Ашмянскага раёна за пастаянны творчы пошук, таленты, адданасць прафесіі, за ўдзел у брэндавых мерапрыемствах і святах, якія, безумоўна, сталі ці ў хуткім часе стануць візітоўкай Ашмяншчыны.

IMG_9987

Людміла Каханоўская адзначыла важную ролю прафсаюза ў стымуляванні працы і абароне правоў работнікаў культуры раёна. Падарункамі ад прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры ўзнагародзілі тых, хто некалькі дзясяткаў гадоў сваёй працоўнай біяграфіі прысвяціў творчасці.

Цёпла прынялі ў свой калектыў і маладых спецыялістаў, якія ў гэтым годзе прыступілі да працы на Ашмяншчыне. Маладыя спецыялісты не засталіся ў баку ад святочных падзей і прадэманстравалі свае творчыя таленты на сцэне.

IMG_0060

Тэатралізаваныя пастаноўкі, выступленні музыкантаў і творчых калектываў не пакінулі абыякавымі тых, хто сабраўся ў зале. Напрыканцы свята малады склад работнікаў культуры выканаў прафесійны гімн, пасля чаго гасцей чакала выступленне музыкантаў з Ліды.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *