17 жыхароў Гродзеншчыны адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі

События

Згодна Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №303 і №304 “Аб узнагароджанні” 17 жыхароў нашага рэгіёна, якія шмат гадоў плённа працуюць у розных галінах дзейнасці, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. 

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны Іван Гавака, кіраўнік участка №1 СВК “Маяк-Заполле” Карэліцкага раёна, і Уладзімір Курыловіч, дырэктар Гродзенскага занальнага інстытута раслінаводства НАН Беларусі.

Медалём “За працоўныя заслугі” адзначаны:

—  дырэктар сярэдняй школы №38 г.Гродна Сяргей Кісялёў;

—  выхавальнік дашкольнай адукацыі гродзенскага яслей-сада №78 Таццяна Літвінчык;

—  аператар машыннага даення КСУП “Галынка” Зэльвенскага раёна Таццяна Грыгорык;

—  жывёлавод СВК “Нягневічы” Навагрудскага раёна Яўгеній Камар;

—  галоўны інжынер ААТ “Слонімскі мясакамбінат” Міхаіл Комар;

—  кіраўнік аддзялення комплексу па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы РСУП “Алекшыцы” Бераставіцкага раёна Норберт Малецкі;

—  трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці УСП “Саўгас “Вердамічы” Свіслацкага раёна Віктар Матыцкі;

—  трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Сянькоўшчына” Слонімскага раёна Сяргей Назаранка;

—  баец жывёлы мясатлушчавага цэха ААТ “Гродзенскі мясакамбінат” Іван Паўлоўскі;

—  трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП “Доцішкі” Воранаўскага раёна Альфрэд Радзевіч;

—  дырэктар КСУП “Гудагай” Астравецкага раёна Эдуард Садоўскі;

—  галоўны ўрач Гродзенскай клінічнай бальніцы №4 Аляксандр Сураў;

—  апаратчык пастэрызацыі маслацэха ААТ “Малочная кампанія “Навагрудскія Дары” Алена Траянчук;

—  брыгадзір вытворчай брыгады жывёлагадоўлі “Цэнтр” СВК “Свіслач” Гродзенскага раёна Уладзімір Шаўчэнка;

—  начальнік малочна-таварнага комплексу “Галавічполе” ААТ “Васілішкі” Шчучынскага раёна Валерый Шэршань.

3db15e9c4169d2948bf73df019d94fde



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *