У Ашмянскім раёне павіншавалі маладых камбайнераў і вадзіцеляў за высокія паказчыкі ва ўборачнай кампаніі

Главное

Усе гаспадаркі раёна актыўна вядуць уборку збожжавых. Моладзь таксама не засталася ў баку і на ўласным  прыкладзе дэманструе свой унёсак у рэалізацыю аграрнай палітыкі дзяржавы. Нароўні з больш вопытнымі калегамі працуюць у раёне моладзевыя экіпажы камбайнаў і маладыя вадзіцелі на адвозцы збожжа.

Гродзенскі абласны камітэт БРСМ абвясціў пра старт абласнога спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2017 годзе. У спаборніцтве на дасягненне лепшых паказчыкаў падчас уборачнай кампаніі прымаюць удзел маладыя камбайнеры і маладыя вадзіцелі. Лепшыя экіпажы будуць узнагароджаны падарункамі на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017» у г. Свіслач.

Ужо сёння ў некаторых рэгіёнах Гродзеншчыны адзначаны першыя лідары жніва.

жатва брсм 3

— Штогод сярод моладзевых камбайнавых экіпажаў і маладых вадзіцеляў Ашмянскі раённы камітэт ГА «БРСМ» праводзіць раённую акцыю «Моладзь Ашмяншчыны — за ўраджай!». Акцыя накіравана на стымуляванне працоўнай актыўнасці маладых механізатараў у ходзе ўборачнай кампаніі. Мы ганарымся, што сярод моладзі ёсць такія працавітыя  хлопцы.  Усе яны працуюць старанна і з поўнай аддачай, —  расказвае першы сакратар райкама БРСМ Вольга Шыдлоўская. Ашмянская раённая арганізацыя БРСМ павіншавала маладых камбайнераў і вадзіцеляў за высокія паказчыкі ва ўборачнай кампаніі «Жніво — 2017».  Граматай і падарункам узнагароджаны Сяргей Малышка (КСУП «Ашмянская Ясная Паляна»), Руслан Ільясаў (Ашмянскі ДПАТК), Аляксандр Будзько (КСУП «Прыгранічны»), Аляксандр Мешчановіч (КСУП «Кракоўка»).

Інга ГІЗ, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *