Ашмяншчыну наведаў старшыня камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя

Главное

Падарункі хлебаробам

На мінулым тыдні з рабочым візітам на Ашмяншчыну завітаў старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя Роберт Часнойць.

IMG_4423

У цёплы жнівеньскі дзень у разгар працоўнага дня разам са старшынёй раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Раісай Турлай яны завіталі ў некаторыя гаспадаркі раёна. Часлаў Аляксандравіч падзякаваў хлебаробам КСУП “Кракоўка” і КСУП “Граўжышкі” за іх важную працу і ўручыў падарункі.

IMG_4431

Ад прафсаюза работнікаў аховы здароўя падарункі – пледы, тэрмасы для ежы, электрачайнікі – атрымалі не толькі лепшыя камбайнерскія экіпажы і вадзіцелі, але і медыцынскія работнікі ў вёсцы і повары, якія гатуюць рупліўцам.

Роберт Часнойць шчыра пацікавіўся надзённымі праблемамі работнікаў Ашмяншчыны, падзяліўся багатым прафесійным вопытам і пажадаў поспехаў ва ўборачнай кампаніі, таму што на плячах хлебаробаў ляжыць адказная місія.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *