Іосіф Прыгодскі з Ашмянскага раёна прымаў віншаванні са стогадовым юбілеем (фота і відэа)

Культура

Праз два тыдні мы ізноў едзем у Гейстуны – да Іосіфа Іосіфавіча Прыгодскага. Нагода самая значная, якая толькі можа быць – шаноўнаму ветэрану споўнілася гэтымі днямі 100 год!

IMG_2350

Такой колькасці гасцей гэта вёска даўно не памятае. Ціхае і размеранае жыццё тут рэдка хто парушае, бо няма каму. Засталіся жыць у яе ваколіцах толькі людзі сталага веку, моладзь з’ехала ў пошуках лягчэйшага жыцця ў горад.

Зранку разрэзаў густое паветра ў вёсцы галасісты гармонік. Гэта работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва разам з валанцёрамі ў якасці падарунка падрыхтавалі юбіляру цэлае музычнае прадстаўленне. Іосіф Іосіфавіч выйшаў сустракаць гасцей у двор разам з дачкой Ірынай і зяцем Францам, унукам Косцем з сям’ёй. Маленькі праўнук Іосіфа Іосіфавіча Арцём разгубіўся ад такой вялікай колькасці людзей і ні на крок не адыходзіў ад бацькі.

IMG_2362

Віншавалі юбіляра на вуліцы, надвор’е дазваляла – спецыяльна да свята сонца рашыла таксама зрабіць падарунак. Старшыня райвыканкама Міраслаў Сарасек у віншаванні адзначыў, што шаноўны віноўнік урачыстасці здзейсніў два подзвігі: першы падчас Вялікай Айчыннай вайны, падарыўшы нам мірнае неба, другі – сёння, дажыўшы да такой важкай даты. Кіраўнік раёна ўручыў Іосіфу Іосіфавічу Ганаровую грамату райвыканкама. Юбіляр узнагароджаны таксама Ганаровай граматай абласнога Савета ветэранаў.

IMG_2377

IMG_2382

IMG_2387

Што можна жадаць чалавеку ў такім узросце? Канешне ж, здароўя – яму і ўсім яго родным. Самыя шчырыя віншаванні адрасавалі імянінніку старшыня Барунскага сельвыканкама Андрэй Дулько, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Наталля Станкевіч, старшыня прафсаюзнай арганізацыі КРСУП “Эксперыментальная база “Баруны” Тамара Медзвецкене, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Раіса Турлай і галоўны бухгалтар гэтай арганізацыі Аксана Людкевіч, супрацоўнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ларыса Сурынава, Ганна Макуцэвіч і валанцёры Галіна Казакевіч, Ганна Грышан і Святлана Брадоўская, начальнік групы прызыву на вайсковую службу ваеннага камісарыята Віталь Кішкель, старшыня райсавета ветэранаў Уладзімір Бельчанка. Ад маладога пакалення ашмянцаў павіншавала ветэрана першы сакратар райкама БРСМ Вольга Шыдлоўская.

IMG_2413

Начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі раённага аддзела ўнутраных спраў Дзяніс Якавец уручыў Іосіфу Іосіфавічу Прыгодскаму новы пашпарт – беларускім заканадаўствам прадугледжана замена дакумента менавіта ў такі тэрмін.

IMG_2426

У гэты дзень віншавалі ветэрана і яго родныя, і аднавяскоўцы. Тлумна было ў двары Прыгодскіх на працягу цэлага дня. Кожнаму хацелася выказаць юбіляру самыя цёплыя і шчырыя словы ўдзячнасці, якіх ён заслужыў – гераічным подзвігам у гады вайны, нястомнай працай у мірны час, адданасцю роднай зямлі і яе людзям.

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

Відэа Аляксандра НАУМЧЫКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *