Народны ансамбль песні і танца “Крыніцы” на свяце ў Мінску-Мазавецкім

Культура

Народны ансамбль песні і танца “Крыніцы” быў запрошаны  на свята “Дні павету Мінскага”  у горад  Мінск-Мазавецкі. Дарэчы, калектыў змог падараваць творчы падарунак не толькі на гэтым мерапрыемсте, але і ў гміне Сенніца на свяце “Сенніца. Сустрэчы на адкрытым паветры”. Шмат уражанняў атрымалі ўдзельнікі “Крыніц” ад цёплага прыёму суседзяў, цікавых экскурсій па Мінскаму павету, гасцінных гаспадароў агратурыстычнай гаспадаркі “Даліна Баброў”, у якой жылі нашы артысты  і ад цёплых і шчырых апладысментаў, якімі сустракалі  палякі падчас канцэртных выступаў нашага калектыву. Krinitsy-1-1



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *