У Гальшанах прайшоў велапрабег «Памятаць, каб жыць»

Культура

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі ў Гальшанскай сярэдняй школе адбылося адкрыццё велапрабегу ад помніка да помніка «Памятаць, каб жыць», прысвечанага 72-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

IMG_20170505_102421

На пляцоўцы каля школы сабраліся вучні, настаўнікі, бацькі, жыхары мястэчка, каб даць старт велапрабегу памяці. У руках веласіпедыстаў былі літары, з якіх складалася  фраза «Памятаць, каб жыць». Пранікнёным было выступленне агітбрыгады, у склад якой увайшлі Паліна Кулак, Дар’я Ганусевіч, Анастасія Шчарбакова, Вераніка Швайкоўская, Кацярына Кулак і Паліна Бартановіч.

IMG_20170505_103901

Да ўдзельнікаў велапрабегу звярнуліся дырэктар школы Аксана Анатольеўна Землякова і старшыня Гальшанскага сельскага Савета Войцех Іванавіч Коўзан.

Перад выездам веласіпедысты атрымалі парады па бяспецы дарожнага руху і кансультацыю ўрача агульнай практыкі Веры Барысаўны Каралевіч, памералі артэрыяльны ціск. На працягу маршруту калону суправаджала машына ДПС, участковы інспектар Яўгеній Аляксандравіч Андрэеў, а таксама машына хуткай дапамогі.

Першым прыпынкам маршруту памяці стаў помнік загінуўшым воінам у аграгарадку Гальшаны, затым  калона накіравалася да помнікаў у вёскі Доргішкі і Міхайлоўшчына. Да падножжа помнікаў ляглі  кветкі і вянкі, памяць загінуўшых на той вайне салдат ушанавалі хвілінай маўчання.

IMG_20170505_110427

Шэраг святочных мерапрыемстваў у межах акцыі «Дзякуй за Перамогу» працягнуў урачысты мітынг, класныя і інфармацыйныя гадзіны, акцыі і конкурсы, а таксама ўскладанне кветак да магілы салдата, пахаванага каля Свята-Георгіеўскай царквы.

Напярэдадні майскіх урачыстасцей у народным гісторыка-краязнаўчым музеі школы адбылася сустрэча з вязнем канцэнтрацыйнага лагера Марыяй Ягораўнай Селядцовай.

Разам з класным кіраўніком Таццянай Аляксандраўнай Маляўка і загадчыкам музея Янінай Іванаўнай Корзун сямікласнікі з’ездзілі ў вёску Навасяды да магілы расстраляных у гады вайны цыган.

Сямікласнікі прынялі ўдзел у паэтычным марафоне «Пишу тебе письмо из 45-го…»,  які арганізавалі супрацоўнікі сельскай бібліятэкі аграгарадка Гальшаны.

Падчас сутрэчы гучалі вершы беларускіх і рускіх паэтаў аб гераізме, мужнасці, адданасці Радзіме і шчырай веры ў Перамогу. Вершы чыталі вучні 7 «Б» класа: Максім Яскель, Кацярына Шыдлоўская, Аляксандра Траццяк, Таццяна Шавель, Дар’я Васілеўская, Паліна  Бартановіч і Дар’я Зінкевіч.

Кацярына РУДЗІК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *