Земляробы Ашмяншчыны імкнуцца правесці пасяўную кампанію ў сціслы тэрмін

События

На мінулым тыдні працу гальшанскіх аграрыяў запаволіла надвор’е, але як толькі з-за аблокаў выплыла сонца і прагрэла зямлю, трактары дружна загудзелі ў полі ля ўрочышча Ленкаўшчына.

IMG_6784

Разам з пасевам збожжавых культур, у гаспадарцы вядзецца чарговая падкормка азімых і ўборка камянёў з палеткаў. Паклапаціліся тут пра мінеральныя і арганічныя ўгнаенні, пра запчасткі для тэхнікі і пра тое, каб у людзей быў добры стымул працаваць.

Па інфармацыі дыспечарскай службы райсельгасхарчу, па стане на 13 красавіка засеяна 1100 гектараў яравых зерневых і зернебабовых, што складае 72 працэнты ад плану. Работа на палях спорыцца з раніцы да вечара, таму з кожным днём гэта лічба павялічваецца. У гаспадарцы сеяць пшаніцу, ячмень, на чарзе — зернебабовыя і кукуруза. Паралельна ў гаспадарцы ідзе падсеў шматгадовых траў. Ужо падсеяна больш за 600 гектараў.

IMG_6782

Другі год працуе ў КСУП «Гальшаны» выпускнік аграрна-тэхнічнага каледжа -механізатар Аляксандр Дзянісенка. Пасля дажджоў зямля «не слухаецца» з-за моцнай вільгаці, аднак малады спецыяліст не збаўляе тэмп і стараецца паспець выканаць норму па пасевах. Аляксандр шчыруе на палетках штодня з усходам сонца і да позняга вечара, не толькі ў будні, алеі ў святочныя і выхадныя дні. Сёлета Аляксандр вёў сяўбу каля вёскі Міхайлоўшчына і ўрочышча Ленкаўшчына (каля вёскі Каменка). Механізатар адзначае, што сакрэт поспеху — у адданасці любімай справе. Гэта ведае і яго напарнік Іван Шавель, а таксама вадзіцель Алег Сабалевіч.Дружная каманда рупліўцаўімкнецца не толькі хутка і якасна пасеяць збожжавыя культуры, але і ўкласці душу ў працу, клапаціцца пра дабрабыт вяскоўцаў.

IMG_6797Любая работа знаходзіцца пад пільным кантролем загадчыка участкам №2 Уладзіміра Цагельніка і агранома Валянціны Чаплінскай.

Валянціна Чаплінская адзначае, што пасля пасяўной праца працягнецца, таму што за культурамі патрэбны догляд. Угнаенняў таксама хапае — КСУП «Гальшаны» ўжо набыло патрэбную колькасць спецыяльных прэпаратаў для абароны раслін, для хімічнай праполкі і апрацоўкі азімых. Ужо вядзецца сяўба цукровых буракоў,закуплена кукуруза. Дарэчы, на зерне на эксперыментальных плошчах будуць пасеяны чатыры імпартныя гатункі кукурузы. Спецыялісты ўпэўнены, якое зерне пасееш вясной, такі ўраджай — збярэш восенню.

— Насеннем і стараннымі работнікамі мы поўнасцю забяспечаны, — расказвае Валянціна Чаплінская. — Спадзяёмся, што надвор’е і тэхніка таксама будуць садзейнічаць правядзенню якаснай своечасовай сяўбы!

Кацярына РУДЗІК.

НА ЗДЫМКАХ: аграном КСУП «Гальшаны» Валянціна Чаплінская, механізатар Аляксандр Дзянісенка.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *