V адкрыты рэгіянальны фестываль «Вокальная капель»

Культура

Вясна — час, калі пасля доўгага сну прачынаецца прырода, ажываюць азёры і рэкі, якія скаваў лёд, распускаюцца кветкі. Напэўна, як тыя вясеннія суквецці, адкрываюцца таленты і здольнасці юных музыкантаў Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў…

ttrtyu

Напрыканцы сакавіка вучні Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў адправіліся ў суседні Астравец на музычнае спаборніцтва. У сценах школы мастацтваў прайшоў V адкрыты рэгіянальны фестываль «Вокальная капель». Майстэрскую ігру, вынік плённай працы з выкладчыкамі, прадэманстравалі дваццаць два ўдзельнікі са школы мастацтваў у намінацыях «сольныя спевы» і «вакальны ансамбль».

За паспяховыя выступленні заслужаныя дыпломы атрымалі ўдзельнікі вакальнага ансамбля «Маячок» (кіраўнік Ганна Буйко) і Арына Тармасевіч (настаўнік Браніслава Аніхоўская). Выдатна выступілі вучаніцы Вольгі Айвазоўскай —  Ангеліна Францкевіч, Арына Сухадольская і Анастасія Талочка.

Не пакінулі раўнадушнымі журы і гледачоў таленавітыя выхаванцы Ганны Буйко, якія ў сваіх ўзроставых групах паказалі выдатны рэзультат. Сярод іх — Яна Зык (дыплом II ступені), Валерыя Канцавая (дыплом II ступені) і Яна Стэфаноўская (дыплом III ступені).

Як толькі на сцэну выходзілі выхаванцы Вольгі Чаплінскай, зала напаўнялася прыгожымі  і самабытнымі спевамі на беларускай мове і гучнымі мелодыямі баяна. Артыстычныя канкурсанты ў нацыяльным строі пакарылі сэрцы слухачоў. Віялета Мікліс вярнулася дамоў з дыпломам I ступені, другой у сваёй узроставай групе стала Ульяна Супрановіч, Касандра Багдановіч і Валерый Гарахоўскі атрымалі дыпломы III ступені.

Першай у сваёй намінацыі стала Анастасія Сямёнава (настаўнік Алена Рагачова), другое месца атрымалі Максім Бараноўскі (настаўнік Віктар Чаплінскі) і Ангеліна Суравец (настаўнік Вольга Айвазоўская), трэцяе месца журы аддало вучаніцам Вольгі Айвазоўскай Ксеніі Дорняк і Надзеі Садоўскай.

Падчас выступленняў навучэнцаў падтрымлівалі прафесійныя канцэртмайстры: піяністы Марына Хадаровіч, Вольга Айвазоўская, Надзея Дзянісава і Ганна Мацкевіч, а таксама баяністы Юрый Брашко і Віталь Юрэвіч.

Кацярына РУДЗІК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *