Тэма 500-годдзя беларускага кнігадрукавання разгледжана ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

События

3 красавіка пачала сваю работу другая сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

У ходзе пасяджэння разгледжаны пытанні нарматыўна-прававога рэгулявання выдавецкай дзейнасці, святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года навукі.

rrrи-1

З дакладам па вышэйадзначаных пытаннях выступіла Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Старавойтва І.А., з судакладамі – Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ананіч Л.С., член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Каваленя А.А.

Міністр інфармацыі ў сваім выступленні адзначыла: ”У гісторыі кожнай краіны ёсць падзеі і з’явы, якія з’яўляюцца светачам развіцця народа. Сваім зместам, сваімі ўплывамі на свядомасць грамадзян яны фарміруюць грунт гуманістычнага будаўніцтва краіны. Такой падзеяй, такой з’явай уяўляюцца і вытокі беларускага кнігадрукавання, крынічны штуршок якім даў легендарны асветнік, першадрукар усходнеславянскіх земляў, наш суайчыннік Францыск Скарына”. (Даклад Міністра інфармацыі Ананіч Л.С.)

Падчас правядзення сесіі ў Савеце Рэспублікі Міністэрствам інфармацыі арганізавана выстава, на якой былі прадстаўлены кніжныя навінкі, выданні, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, Году навукі, юбілеям беларускіх класікаў, а таксама “Друкарскі двор XVIстагоддзя”, дзе ўсе жадаючыя мелі магчымасць вырабіць старадаўнім спосабам паперу і ўласнаручна стварыць афорт старонкі з Бібліі.

У ходзе абмеркавання пытання святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч зачытаў радкі з вядомай прадмовы Францыска Скарыны да “Кнігі Юдзіф“ у перакладзе са старабеларускай на сучасную мову.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уручыў Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу галоўнаму навуковаму супрацоўніку Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Галенчанка Георгію Якаўлевічу за вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і шматгадовую плённую навукова-даследчую дзейнасць. Георгій Якаўлевіч – вядомы скарыніст,  аўтар шматлікіх даследаванняў па тэмах гісторыі беларускага кнігадрукавання, духоўнай і кніжна-пісьмовай культуры Беларусі ХIV — ХVII ст., у 1999 г. абараніў доктарскую дысертацыю ”Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар“, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *