У СШ №1 г.Ашмяны пройдзе дабрачынны кірмаш

Анонсы событий

MG_7133Дыскамфортны стан чалавека, яго дрэнны настрой, якія выкліканы прыроднымі з’явамі позняй восені і наступленнем зімовай пары, згладжваюцца чаканнем найвялікшых свят – Каляд і Новага года. Ужо ў лістападзе мроіцца прыемны пах ялінкі, мандарынаў, шакаладных цукерак…

Многіх хвалюе пытанне, якімі падарункамі парадаваць блізкіх людзей. На жаль, такія магчымасці існуюць не ў кожнага. Менавіта таму вось ужо каторы год напярэдадні калядных і навагодніх свят у нашай школе праводзіцца дабрачынны кірмаш. Людзі, якім не па кішэні купіць вопратку, абутак, дзіцячыя цацкі і іншыя неабходныя рэчы ў магазіне, за сімвалічную цану могуць набыць іх на нашым кірмашы.

Прадаюцца звычайна рэчы, якія былі ва ўжытку, аднак нямала сустракаецца і зусім новых, якія па нейкіх прычынах не задаволілі ўладальніка, а камусьці яны будуць даспадобы.

Прыемна, што за ўсе гады правядзення дабрачыннага кірмашу ні адзін наведвальнік не пайшоў без пакупкі. А рэчаў на кірмашы бывае вельмі шмат. Спадзяёмся, што ў бягучым годзе іх таксама будзе вялікая колькасць, прычым прадавацца прадметы адзення і абутку будуць не толькі для дзяцей, але і для дарослых. Сярод такой колькасці рэчаў вы, напэўна, знойдзеце неабходную для сябе або для сваіх родных, парадуецеся самі і парадуеце іх.

Чакаем вас у суботу 26 лістапада.

Кірмаш адбудзецца у вестыбюлі першага паверха школы. Працаваць ён будзе з 10 гадзін раніцы да 12.30.

Не спазніцеся!

Аксана Рагінская, педагог сацыяльны ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Ашмяны”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *