11 лістапада ў Астраўцы пройдзе спектакль “Нязваны госць”

Анонсы событий

11 лістапада на сцэне кінаканцэртнага зала Астраўца Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіць адзін з самых знакамітых і папулярных сваіх спектакляў — “Нязваны госць”.

Сюжэт пастаноўкі дастаткова звычайны, але акцёры РТБД “падаюць” яго пад не зусім звычайным соусам. Мужчына прыйшоў да палюбоўніцы, а тут вяртаецца муж. Наваспечаны Дон Жуана хаваецца на суседнім балконе: нават высокі паверх для яго не перашкода. Але хто б ведаў, што гаспадыня суседняй кватэры насамрэч не проста выпадковая знаёмая…

У галоўных ролях “Нязванага госця” Алена Баярава і Андрэй Дабравольскі. Алена вядома гледачам па ролях у шматлікіх расійскіх серыялах і фільмах. Андрэй — уладальнік шматлікіх дыпломаў і падзяк. Абодва маюць высокую ўзнагароду — медаль Францыска Скарыны.

Прыходзьце і атрымайце асалоду ад цікавага сюжету і мастэрства ігры акцёраў.

Чакаем вас! Кошт білета — 8 рублёў.

14895715_10154824248881992_8867514_o



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *