У раддоме цэнтральнай раённай бальніцы павіншавалі маладых мам

Общество

У Дзень маці, 14 кастрычніка, добрай традыцыяй стала віншаваць маладых мам у раддоме цэнтральнай раённай бальніцы. Сёлета па ініцыятыве ГА БРСМ тут праходзіць акцыя «Першае слова — мама!».

IMG_0885

Звонкія галасы дзяцей час ад часу парушаюць спакой у медыцынскай установе. Тут маладыя матулі знаходзяцца пад бесперапынным доглядам урачоў, але сёння гасцям дазволілі іх наведаць. З падарункамі завіталі першы сакратар РК БРСМ Вольга Шыдлоўская і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Карповіч.

IMG_0880

Для маладых матуль Марыны Усціновіч, Таццяны Тарасевіч і Анастасіі Якімцавай такая ўвага з боку грамадскіх арганізацый была вельмі прыемнай. Хутка разам са сваімі немаўлятамі  Лізай, Маргарытай і Іллёй яны адправяцца дамоў.

IMG_0875

Сваю маці і жонку Тамару Мніх праз некалькі дзён чакаюць у Смаргоні муж і трое хлопчыкаў. Таму хутка з будучай любіміцай бацькі — дачкой Евай —  іх чакаюць у суседнім горадзе.

Сёння шмат цёплых і шчырых слоў гучала ў адрас мам, але галоўным падарункам для іх застануцца іх дзеткі, а таксама любоў і падтрымка блізкіх.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *