23 кастрычніка ў Барунах “Бульбяны кірмаш”

Анонсы событий

Свята прысвечана “другому хлебу” Беларусі.

23 кастрычніка гасцей будзе вітаць Бульбяны кірмаш (аг.Баруны, Ашмянскага раёна,  14.00), арганізаваны  сельскім клубам аг. Баруны ДУК “Ашмянскі РЦК”.  Святочную праграму  адкрые тэатралізаванае прадстаўленне “На кірмашы”, свае канцэрты  на свяце прадставяцькалектыў  АКіДаг. Гальшаны «Славянскія напевы» і творчыя калектывы СК аг.Баруны.

На працягу ўсяго фэсту можна будзе пачаставацца беларускімі  стравамі і прысмакамі: смажаныя дранікі з бульбы КУРП «Эксперыментальная база «Баруны»,  а недалёка на вогнішчы — духмяная юшка з мясцовай рыбы фермерскай гаспадаркі  “Іванава”.

Пачастункі будуць перамяжацца конкурсамі — віктарынамі прабульбу і гісторыю тутэйшых мясцін. На гулянні будуць працаваць гульневыя пляцоўкі: «Барунскі  сілач”, «Гульнёвы падворак”.  Дарэчы, для Барун правядзенне свята бульбы стала ўжо добрай традыцыяй.

      Пачатак  мерапрыемства: 14.00. Уваход  вольны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *