Лепшыя ашмянскія хлебаробы

События

Жніво ўступіла ў сілу. Ва ўборачнай кампаніі ў нашай краіне ўдзельнічаюць тысячы працоўных рук, якія ўжо намалацілі 4 мільёны тон збожжа. У Гродзенскай вобласці намалочана больш за 550 тысяч тон збожжа пры захаванні найлепшай ураджайнасці па краіне – больш за 40 цэнтнераў з гектара. Аграрыі Ашмяншчыны  таксама робяць свой унёсак у агульную справу. На 7 жніўня нашы аграрыі ўжо абмалацілі збожжа на 47 працэнтах плошчаў ад запланаваных 16 071 гектара. Усяго намалочана 20 660 тон пры ўраджайнасці 29,8 цэнтнера на круг. Зернесушыльныя комплексы раёна працуюць у штатным рэжыме кругласутачна.

IMG_5061-12

У мінулую пятніцу былі ўзнагароджаны пераможцы раённага спаборніцтва сярод аграрыяў па выніках дзесяці дзён жніва за перыяд з 26 ліпеня па 5 жніўня.

IMG_5072

З віншаваннямі на ніву прыехалі старшыня райвыканкама Міраслаў Сарасек і лідар прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Раіса Турлай.

Генадзь Скаржынскі
Генадзь Скаржынскі

Першым пунктам стаў СВК “Гальшанскі”. Тут найлепшыя намалоты атрымалі механізатар Генадзь Скаржынскі з памочнікам Андрэем Давідовічам, якія працуюць на камбайне “Джон Дзір”. Іх вынік – 418,2 тоны збожжа.

На камбайне КЗС-1218 лепшых паказчыкаў дабіўся яшчэ адзін гальшанскі механізатар

Станіслаў Даніленка
Станіслаў Даніленка

Станіслаў Даніленка. Яму дапамагае Павел Акулевіч, навучэнец аграрна-тэхнічнага каледжа,

будучы трактарыст-машыніст. Навыкі работы ў полі яму спатрэбяцца і ў будучым. Іх ніва цяпер – ля вёскі Падгаі. Вынік за дзесяцідзёнку – 353 тоны.

Віктар Шчыгло
Віктар Шчыгло

У ліку лепшых ашмянскіх хлебаробаў і механізатар эксперыментальный базы “Баруны” Віктар Шчыгло, які на камбайне КЗС-10К убірае ячмень ля вёскі Гінеўцы. Руплівец намалаціў 278 тон, атрымаўшы лепшы вынік у сваёй катэгорыі.

Віншаванні прымаў таксама Мар’ян Янкоўскі, вадзіцель СВК “Граўжышкі”, які працуе на

Мар’ян Янкоўскі
Мар’ян Янкоўскі

грузавым аўтамабілі МАЗ. За дэкаду ён даставіў з поля 423 тоны. А апошнім быў узнагароджаны вадзіцель СВК “Ашмянскі Світанак” Часлаў Шукеловіч, які на аўтамашыне ГАЗ перавёз 386,9 тоны збожжа.

Часлаў Шукеловіч
Часлаў Шукеловіч

Пажаданні і віншаванні, каштоўныя падарункі і кветкі – толькі невялікая доля той удзячнасці, якой заслугоўваюць вяскоўцы.

 

 

 

 

Дзмітрый РАДКЕВІЧ.

Фота Аляксандра НАУМЧЫКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *