Купалле ў Барунах

Культура

У ноч з 9 на 10 ліпеня на барунскай зямлі прайшло адно з найвялікшых свят народнага календара, таямнічае і адметнае сваёй прыгажосцю – Купалле. З кожным годам гэта свята становіцца ўсё больш папулярным у Барунах. Вядома, што яно адзначаецца з 6 на 7 ліпеня, але работнікі сельскага клуба вырашылі выбраць выхадны дзень, каб людзям было зручней.

DSC_9524

У выніку не памыліліся — на свяце прысутнічала больш за тры сотні чалавек! Як і заўсёды, фермеры Іван і Галіна Кунюта гасцінна запрасілі правесці гэта свята ў маляўнічым месцы ля возера фермерскай гаспадаркі “Іванава”. На пляцоўцы працаваў аўтамагазін Ашмянскага філіяла абласнога спажывецкага таварыства. Дзеці маглі паласавацца папкорнам і салодкай ватай. Гатавалася смачная юшка ад гаспадароў пляцоўкі. Былі запрошаны калектывы мастацкай творчасці аддзелаў культуры і вольнага часу аграгарадкоў Навасёлкі і Гальшаны.Гледачы цёпла віталі Арцёма і Дзяніса Евушкаў, Арцёма Гружэўскага з Навасёлак.Адметным момантам свята стала выступленне гурта PAWA. Гледачы былі бясконца ўдзячны за добры настрой падчас правядзення мерапрыемства.

DSC_9559

Работнікі клуба аг. Баруны выказваюць словы шчырай падзякі усім, хто далучыўся да падрыхтоўкі народнага гуляння: гаспадарам фермерскай гаспадаркі “Іванава” Івану і Галіне Кунюта, удзельнікам канцэртнай праграмы, гукарэжысёру аддзела культуры і вольнага часу аг. Крэйванцы Алегу Дзядзічкіну, дырэктару КРСУП э/б “Баруны” Сяргею Мядзвецкасу — за дапамогу ў падвозе людзей, вадзіцелям Леанарду Жукоўскаму і Станіславу Фірко. Шчыры дзякуй старшыні Барунскага сельвыканкама Андрэю Дулько і Івану Кунюта за матэрыяльную падтрымку ў набыцці святочных феерверкаў, аварыйна-выратавальнаму посту аг.Баруны, раённаму аддзел унутраных спраў.

DSC_9592

Мы, работнікі сельскага клуба аграгарадка Баруны, спадзяёмся, што свята Купалле у нашай мясцовасці з кожным годам будзе набіраць моц і прыцягваць усё больш гасцей з розных мясцін Беларусі.

Алена АЛЬШУК, загадчык сельскага клуба аг. Баруны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *