У Ашмянах прайшла VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гальшанскія чытанні”

События

 

VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гальшанскія чытанні” адбылася ў чарговы раз на Ашмяншчыне на мінулым тыдні. У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, вучоныя вядучых вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі.  Удзельнікаў канфэрэнцыі прывітаў старшыня Ашмянскага раёна М.Э.Сарасек. 

Акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтва Нацыянальнай Акадэміі Беларусі А.А.Каваленя, адкрываючы работу канферэнцыі, падкрэсліў трываласць супрацоўніцва і сяброўства паміж раёнам і Акадэміяй навук Беларусі, адзначыў важнасць развіцця рэзультатыўных накірункаў у прапагандзе гісторыка-культурнай спадчыны і адметнасць Гальшанскіх чытанняў. Выступаючы на канфэрэнцыі, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.В.Даніловіч, яго намеснік В.Л.Лакіза былі адзіны ў думцы, што Гальшанскія чытанні — гэта стартавая пляцоўка для актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці краіны па адстойванні нацыянальных інтарэсаў, прапагандзе сваіх гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Напрацоўкі гісторыкаў, навукоўцаў, моладзі Ашмяншчыны, якая штогод удзельнічае ў навуковых гістарычных даследаваннях, застаюцца сабранымі ў выданні і будуць карыснымі яшчэ  многім пакаленням беларусаў.

У падарунак бібліятэцы раёна В.В.Даніловіч, А.А.Каваленя перадалі 100 кніг і напрацовак навукоўцаў. Падзяку Інстытута гісторыі НАН Беларусі атрымалі А.В.Навіцкая, дырэктар музея імя Ф.Багушэвіча, Л.Г.Пятрова, настаўніца СШ №2 горада, Т.Вайгяніца, вучаніца 10 «А» класа СШ №2, граматамі ўзнагароджаны старшыня Ашмянскага райвыканкама М.Э.Сарасек і яго намеснік А.А.Саванец.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Н.Г. Кучынская падтрымала ідэю стварэння агульнага праекта навукоўцаў Інстытута гісторыі і кіраўніцтва раёна аб напісанні манаграфіі пра гісторыю Ашмяншчыны. У гэты ж дзень было падпісана пагадненне  аб супрацоўніцтве паміж райвыканкамам і Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь. Яго падпісалі старшыня Ашмянскага райвыканкама М.Э.Сарасек і дырэктар установы С.І.Квачан.

Затым работа канферэнцыі працягвалася ў навукова-практычных секцыях. Падрабязны рэпартаж аб іх рабоце мы прапануем чытачам у наступным нумары газеты.

Ганна ДАВІДОВІЧ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

 

IMG_9593 IMG_9622

IMG_9647 IMG_9652 IMG_9662 IMG_9679_MG_5727_MG_5731_MG_5740_MG_5755IMG_5734_MG_5744_MG_5750



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *