Выпускніца Ашмянскай школы мастацтваў стала лаўрэатам ІІ ступені на міжнародным конкурсе

Образование

Выпускніца школы мастацтваў піяністка Ангеліна Юхевіч (Таццяна Васільеўна Каралёва) змагла пакарыць журы і гледачоў на міжнародным конкурсе выканаўцаў інструментальнай і вакальна-харавой музыкі імя Яўгена Глебава “Душы срэбраныя струны”, дзе атрымала дыплом лаўрэата ІІ ступені.

IMG_6119

Журы ацэньвала выступленні юных талентаў па шэрагу крытэрыяў: музычнасць, віртуозныя магчымасці, культура гуку, разуменне стылю, мастацкая трактоўка музычнага твора, падбор рэпертуару, артыстычнасць, сцэнічны выгляд. Але адкрытую, творчую піяністку цяжкасці не спужалі, а наадварот – дапамаглі выдатна выступіць на адной сцэне з музыкантамі розных краін свету.

Сёлета Ангеліна плануе працягнуць навучанне выканальніцкаму майстэрству на фартэпіяна ў Гродзенскім каледжы мастацтваў.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *