Пераможнае «Рэха» ашмянскіх харыстаў

Культура

У канцы красавіка ў Мінску прайшоў 3-ці адкрыты беларускі фестываль-конкурс нацыянальнай музыкі “Рэха”.  У конкурсе прынялі ўдзел больш за трыццаць намінантаў, сярод іх — хор “Сугучча” Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў.

Лауреаты 2 степени хор Созвучие

Канкурсанты прадставілі праграму, якая складалася з твораў беларускіх кампазітараў і абавязковага твора a cappella. У намінацыі дзіцяча-юнацкіх хораў да 18 гадоў удзельнічалі калектывы з Мінска, Барысава, Жодзіна, Салігорска, Дзяржынска і Маладзечна. Калектыў шматлікіх музыкантаў складалі навучэнцы музычных каледжаў і хоры са званнем “узорны”. Сярод такіх моцных музыкантаў выступаў і хор “Сугучча”,  дыплом ІІІ ступені якога можна лічыць вялікай перамогай.

Вялікую падтрымку нашым музыкантам аказалі акампаніятар Марына Канстанціўна Хадаровіч і салістка Надзея Леанідаўна Міцэвіч. На конкурсе “Рэха” хор выступіў у новых касцюмах, дзякуючы спонсарскай дапамозе і падтрымцы Віктара Сінкевіча (“Мясная лаўка”).

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *