Гальшанская школа мастацтваў на конкурсе выканаўцаў вакальна-харавой музыкі ў Мінску

Культура

“Душы сярэбраныя струны”- пад такой прыгожай і паэтычнай назвай прайшоў у Мінску I Міжнародны конкурс выканаўцаў інструментальнай вакальна-харавой музыкі. Гэты конкурс носіць імя Яўгена Глебава – вядомага беларускага кампазітара і дырыжора, прафесара Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Імя музычнага генія прысвоена дзіцячай школе мастацтваў у Мінску, якая выступіла адным з арганізатараў конкурсу.

IMG_1623

Абавязковай умовай удзелу ў творчым форуме стала выкананне твораў кампазітара. Ансамбль «Мелодыка» Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў, якім кіруе Наталля Канстанцінаўна Каспяровіч (канцэртмайстар Вікторыя Аляксандраўна Малахава), стаў лаўрэатам II ступені ў намінацыі “ансамблі, аркестры народных інструментаў».

Паспяхова выступіла і выхаванка Таццяны Васільеўны Каралёвай Ангеліна Юхевіч з Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў, якая таксама ўзнагароджана дыпломам лаўрэата II ступені.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *