В Ошмянах прошел праздник «Салют тебе, Великая Победа!» (фото и видео)

Главное

Урачыстасць, прымеркаваная да 71-й гадавіны Вялікай Перамогі і Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, сабрала ў гарадскім парку вялікую колькасць ашмянцаў і гасцей горада.

Маладыя сямейныя пары з дзецьмі акружылі атракцыёны і гульнёвыя пляцоўкі, гандлёвыя палаткі з салодкай ватай і паветранымі шарамі. Любіцелі спартыўных мерапрыемстваў сабраліся, каб правесці спаборніцтвы па валейболе, перацягванні каната і падняцці гіры і прысвяціць свае перамогі чырвонаму дню календара. Знайшліся жадаючыя прыняць удзел у майстар-класах па розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У франтавую бібліятэку запрасілі работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі. Супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея падрыхтавалі да гераічнай даты выставу-экспазіцыю, якая разгарнулася пад адкрытым небам. На вуліцу перамясцілася аддзяленне паштовай сувязі, прапануючы ашмянцам святочныя паштоўкі і іншую прадукцыю.

Святочнай кампазіцыяй распачалі мерапрыемства вучні сярэдняй школы №1. Пад гукі дзяржаўнага гімна намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце аграрна-эканамічнага каледжа Марыя Ігнатовіч, вадзіцель пасажырскага парка філіяла “Аўтамабільны парк №13 г.Ашмяны” ААТ “Гроднааблаўтатранс” Станіслаў Гайдукевіч, аператар паточнай лініі па выпрацоўцы льновалакна ААТ “Ашмяны-лён” Людміла Бараноўская, слесар філіяла ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат” “Ашмянскі сыраробны завод” Іван Жабінскі паднялі дзяржаўны сцяг краіны.

— 71 год над нашай краінай мірнае неба. Нішто не перашкаджае нам будаваць дамы, вырошчваць хлеб, гадаваць дзяцей, — адзначыў у прывітальным слове на раённым свяце старшыня райвыканкама Міраслаў Сарасек. – Гэты мір і спакой заваявалі нашы ветэраны. На жаль, час бывае жорсткім. З кожным годам усё менш становіцца сведкаў ваенных ліхалеццяў. Яшчэ ў мінулым годзе ў нашым раёне пражывала 20 ветэранаў. Не дажылі да сённяшняга пераможнага Мая Іван Мітрафанавіч Голуб, Міхаіл Іосіфавіч Крайноў, Феня Васільеўна Парфяновіч, Іосіф Адольфавіч Бражыцкі, Міхаіл Цімафеевіч Дармастук…

З віншаваннем да ветэранаў і ўсіх жыхароў раёна звярнулася дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Кучынская. Юбілейныя медалі “70 год перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” урычыў ашмянцам ваенны камісар Ашмянскага раёна Аляксандр Ляўкоўскі. За ўклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення ўзнагарод былі ўдастоены загадчык музея СШ №1 Рамуальда Ануфрыева, кіраўнік спраў райвыканкама Ала Юнашка і супрацоўнік райваенкамата Сяргей Андрыловіч.

Ашмяншчына актыўна ўключылася ў патрыятычную акцыю “Беларусь памятае” па ўвекавечанні імёнаў герояў Вялікай Айчыннай. У Гродзенскай вобласці мерапрыемства прайшло пад дэвізам “І ў памяці навекі імёны…”. Ашмянскі райкам БРСМ разам з актывістамі маладзёжных пярвічак падрыхтаваў здымкі і сабраў звесткі аб 30-ці пайшоўшых з жыцця ветэранах нашага раёна. Памяць аб іх была ўвекавечана ў партрэтах, якія пранесла моладзь да брацкай магілы ў парку. Да акцыі далучыліся таксама родныя тых, праз чые жыцці прайшла крывавая вайна. Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў горада, жыхары райцэнтра ўсклалі вянкі і кветкі да мармуровага пастамента. Памяць аб героях вайны ашмянцы ўшанавалі мінутай маўчання. У наступным годзе патрыятычная акцыя працягнецца. “Бессмяротны полк” пераможцаў у Вялікай Айчыннай папоўніцца новымі імёнамі.

На раённай сцэне ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Саванец уручыў вучням гарадскіх школ членскія білеты БРСМ. У знак пераемнасці пакаленняў новыя члены маладзёжнай арганізацыі павязалі чырвоныя гальштукі піянерам, а яны ў сваю чаргу прышпілі акцябрацкія зорачкі малышам. Акцябраты гімназіі звярнуліся з віншавальным словам да ветэранаў і ўручылі ім кветкі.

Святочную праграму прадоўжыў народны хор ветэранаў раённага цэнтра культуры. У канцэрце-віншаванні прынялі ўдзел вучні школ горада, а таксама мастацкія калектывы клубных устаноў раёна.

Аліна САНЮК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ

Відэа Аляксандр НАУМЧЫК

IMG_8444

IMG_8436 IMG_8431 IMG_8456 IMG_8474 IMG_8488 IMG_8486 IMG_8501 IMG_8548 IMG_8566



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *