Ашмянка Надзея Міцэвіч – дыпламант міжнароднага конкурсу

Культура

У канцы сакавіка ў прыбалтыйскім горадзе Кохтла-Ярве прайшоў XI міжнародны конкурс акадэмічнага вакалу для дзяцей і юнацтва. Настаўнік Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Надзея Леанідаўна Міцэвіч стала дыпламантам музычнага спаборніцтва. Вярнуўшыся з Эстоніі, малады спецыяліст расказала аб сур’ёзным міжнародным конкурсе і падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Без 11

У XI міжнародным конкурсе акадэмічнага вакалу прынялі ўдзел трыццаць вакалістаў ад 9 да 20 гадоў з Эстоніі, Расіі, Азербайджана і Беларусі. Конкурс праводзіўся ў два этапы, у кожным з якіх канкурсанты спявалі па тры творы. Акрамя класічных арый і опер еўрапейскіх і рускіх кампазітараў Надзея выканала і твор вядома кампазітара Юрыя Семянякі на беларускай мове.

Любоў да музыкі таленавітай дзяўчыны перадалася ад маці баяністкі, намесніка дырэктара Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Наталлі Леанідаўны. З цеплынёй  Надзея ўспамінае ўрокі сваёй першай настаўніцы, таленавітага і прафесійнага педагога Марыны Канстанцінаўны Хадаровіч.

Падрыхтоўкай Надзеі Леанідаўны перад прыбалтыйскім конкурсам займаўся таленавіты педагог па класе оперных спеваў Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага – Маргарыта Пятроўна Васілевіч. Дзякуючы такому выдатнаму педагогу,  шматлікія гледачы змаглі атрымаць асалоду ад прафесійнага выканання, ад эмацыйнасці і глыбіні душы, якая найшла адлюстраванне ў кожным творы ў выкананні Надзеі Міцэвіч.

Копия IMG_3126

Ацэньвала кожнае выступленне аўтарытэтнае журы, удзельнікі якога  прыехалі з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Сыктыўкара, Архангельска і эстонскай сталіцы. Падчас конкурсу праводзіліся майстар-класы, выступленні членаў журы і юных лаўрэатаў мінулага года, экскурсіі па эстонскай сталіцы. У апошні конкурсны дзень удзельнікі далі канцэрт у Талінскай ратушы.

У Ашмянскай школе мастацтваў Надзея Леанідаўна Міцэвіч амаль год вучыць дзяцей іграць на фартэпіяна, удзельнічае ў розных конкурсах, выступае на канцэртах.

Паспяхова завяршыўся эстонскі конкурс, але Надзея Леанідаўна з новымі ідэямі і захапленнямі, якія прынеслі хвалі Балтыйскага мора, крочыць наперад. Бо хутка яе чакае паступленне ў Беларускую акадэмію музыкі, дзе педагог працягне заняткі опернымі спевамі.

Кацярына РУДЗІК.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *