У Ашмянах прайшоў конкурс патрыятычнай песні “За родную Беларусь”

Год культуры в Ошмянском районе Культура

IMG_0186

У пачатку лютага ў раённым цэнтры культуры прайшоў конкурс патрыятычнай песні “За родную Беларусь”. Арганізатарамі яго выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама і раённы камітэт грамадскай арганізацыі “БРСМ”.

Сёлета праграма традыцыйнага конкурсу складалася з дваццаці васьмі пунктаў. За кожным – імя асобнага выканаўцы, дуэта ці вакальнай групы.  На сцэне цэнтра культуры выступалі артысты розных узростаў: праявіць свае творчыя здольнасці пажадалі і вучні школ раёна, і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці ўстаноў культуры, багата тут было прадстаўнікоў працоўнай моладзі, маладых педагогаў. Яны спявалі аб Вялікай Айчыннай вайне, аб роднай беларускай зямлі і подзвігах тых герояў, што жывуць у людскіх сэрцах.

Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вольга Шыдлоўская пажадала поспехаў усім удзельнікам мерапрыемства і ўручыла ўзнагароды абласнога камітэта ГА “БРСМ” валанцёрскаму атраду “Лясная акадэмія” (Мураванаашмянкоўскі ВПК) — пераможцу абласнога конкурса “Моладзь за чысціню гарадоў і сёл” і валанцёрскаму атраду “Іскра” (СШ №3) – удзельніку конкурсу “Валанцёр года – Добрае Сэрца”.

IMG_0181

Прафесійнае журы ацэньвала не толькі выканаўчае майстэрства ўдзельнікаў і сцэнічную культуру, але і ідэйна-мастацкі ўзровень рэпертуара, арыгінальнасць, артыстычнасць і абавязкова ўзровень музычнага суправаджэння ці фанаграм. Творчыя таленты канкурсантаў ацэньваліся ў розных намінацыях, сярод якіх былі як групавыя, так і сольныя выступленні.

IMG_0195

Прэтэндэнтаў на перамогу было шмат. І сапраўды, удзельнікі сур’ёзна падрыхтаваліся да дэманстрацыі сваіх нумароў. Для таго, каб стварыць адпаведны вобраз, многія ўдзельнікі выкарысталі разнастайныя мастацка-сцэнічныя сродкі. Строгасць і стрыманасць у адзенні, адкрытасць і эмацыйнасць у песні “Свет без вайны” прадставілі дзяўчынкі вакальнай групы СШ №1. Нікога не пакінулі раўнадушнымі вакалісткі Юлія Ракоўская, Аліна Айвазоўская, Ганна Ляўковіч і Марта Буткевіч.IMG_0192

Кожны ўдзельнік з дапамогай песні і свайго таленту выказаў тыя пачуцці, якія адчувае да сваёй краіны сапраўдны патрыёт. У сёлетнім конкурсе адметна было і тое, што большасць удзельнікаў спявала пра цяжкі лёс людзей падчас далёкіх ваенных падзей, мову і любую краіну. Не пакінулі журы раўнадушнымі і тыя, хто спяваў на роднай мове.

І глядацкая зала, і журы адзначылі душэўнасць і цеплыню, з якой выступіла вакальная група “Сугучча” Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў. Пад гукі фартэпіяна і цымбалаў яны выканалі песню “Мова беларуская мая” на музыку Мікалая Розенберга і атрымалі перамогу ў намінацыі “вакальная група”. У намінацыі “дуэт” журы ўразіў творчы тандэм Любові Шчарбаковай і Аляксандра Ката (аддзел культуры і вольнага часу аграгарадка Гальшаны), а таксама дуэт “Элегія” (Гальшанская дзіцячая школа мастацтваў).

IMG_0185

У намінацыі “саліст” (малодшая ўзроставая група) першае месца журы аддало Наталлі Давыдавай (гімназія №1), другое – Ангеліне Захарэўскай (СШ №3) і  Крысціне Ягоравай (аграрна-тэхнічны каледж), трэцяе – эмацыйнай Антаніне Ляпко (Ашмянская ДШМ) і Дзянісу Евушка (аддзел культуры і вольнага часу аграгарадка Навасёлкі).

IMG_0201

Знакамітую песню “Кукушка” Паліны Гагарынай на выдатна выканала Алена Жабінская (СШ №2), якая выступала ў другой узроставай катэгорыі і атрымала трэцяе месца. Другое месца раздзялілі між сабой Дзіяна Анапрыенка (аграрна-эканамічны каледж) і Марта Буткевіч (“Аграпрамтэхніка”), а першае журы без спрэчак аддало Алене Бароўскай (сырзавод).

IMG_0205

 

У гэтым годзе выканаўца песень у стылі рэп Анатоль Карнееў (сырзавод) атрымаў перамогу ў нанінацыі “аўтар-выканаўца” за песню “Скоро будем вместе”, якую напісаў спецыяльна для конкурса і прысвяціў героям вайны.

Хутка адзін з пераможцаў прадставіць наш раён на абласным адкрытым фестывалі патрыятычнай песні, які адбудзецца ў пачатку сакавіка ў Гродне.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *