Першы пашпарт у жыццi

Образование

5У апошнія снежаньскія дні ў музеі сярэдняй школы №2 свой першы пашпарт атрымалі васямнаццаць старшакласнікаў. Галоўны дакумент і кнігу “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь” ім ўручылі начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Ашмянскага РАУС Таісія Міцкевіч, вядучы спецыяліст па рэгістры насельніцтва Вольга Кіркоўская і намеснік дырэктара СШ №2 Ірына Здзярская.
Вядучыя ўрачыстасці, вучаніцы восьмага класа, пазнаёмілі ўсіх прысутных з гісторыяй стварэння дакумента і павіншавалі паўнапраўных грамадзян краіны.
— Жадаю вам, каб вы сталі годнымі грамадзянамі сваёй краіны, памнажалі яе багацце, праслаўлялі і цанілі традыцыі, — адзначыла Таісія Анатольеўна.
Пасля ўрачыстай часткі старшакласнікаў чакала экскурсія ў музей школы, якую з задавальненнем правяла намеснік дырэктара Алена Апанэль.
Кацярына РУДЗІК.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *