Ашмянскія музыканты на конкурсе “Беларускія таленты-2015”

Культура

Другі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў “Беларускія таленты-2015” сабраў вялікую колькасць адораных беларускіх дзяцей з розных рэгіёнаў рэспублікі. І зусім маленькія артысты, пачынаючы з 5 год, і падлеткі да 13-ці дэманстравалі свае таленты ў мастацкім чытанні, харэаграфіі, вакальным і інструментальным выкананні.

Все вместе

Каб паказаць свае здольнасці, у сталіцу накіраваліся музыканты Гальшанскай і Ашмянскай дзіцячых школ мастацтваў.

Многія канкурсанты ўпершыню прымалі ўдзел у конкурсе такога ўзроўню, аднак не хваляваліся, адчуваючы падтрымку сваіх педагогаў і шматлікіх родных. Так атрымалася, што амаль усе музыканты гадуюцца ў  шматдзетных сем’ях, і іх брацікі і сястрычкі разам з бацькамі з нецярпеннем чакалі вынікаў, каб парадавацца поспеху вялікай дружнай сям’ёй.

А радавацца і на самай справе было за каго. Удала выступілі выхаванкі Ларысы Валер’еўны Касцючэнкі і Анастасіі Іванаўны Калядкі з Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў. Ансамбль Cantabile ў складзе Валянціны Ягела (скрыпка) і Веранікі Лаўрыновіч (фартэп’яна) стаў дыпламантам III ступені. Баяніст Максім Яскель узнагароджаны дыпломам II ступені. Задаволена выступленнем свайго вучня настаўніца Іна Мікалаеўна Гайдукевіч. Высокі ўзровень ігры на цымбалах паказала Наталля Райская (кіраўнік Наталля Віктараўна Трот, канцэртмайстар Ларыса Валер’еўна Касцючэнка), якая стала лаўрэатам I ступені і атрымала ў падарунак сертыфікат музычнага адукацыйнага цэнтра “Эстрадная школа талентаў” і права на ўдзел у конкурсе ў наступным годзе. Самая юная ўдзельніца конкурсу ад Гальшанскай ДШМ васьмігадовая цымбалістка Вікторыя Завадская (кіраўнік Наталля Віктараўна Трот) узнагароджана спецыяльным дыпломам за творчы пошук.

Награждение Лавртнович Ягелло и Завадская Награждение Райская Н

Дыплом I ступені – такі вынік выступлення ансамбля “Жавароначкі” Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў, якім кіруе Дар’я Віктараўна Антановіч (канцэртмайстар Надзея Леанідаўна Міцэвіч). Творчы тандэм сясцёр-цымбалістак Ангеліны і Надзеі Авіжыч зладжана і гарманічна суіснуе як на сцэне, так і ў сям’і.

Аліна САНЮК.

Фота з архіва Гальшанскай ДШМ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *