Мы — вместе! Твой голос нужен Беларуси

Главное

Один раз в пять лет каждый сознательный белорус приходит на избирательные участки для того, чтобы проголосовать за Президента. Каждый мужчина и женщина обязаны сделать это сознательно и — главное! — ответственно.

000020_698382_big

Любые высокие, но бессодержательные слова здесь неуместны, потому что речь идет о самом что ни на есть судьбоносном решении: голосуя, все мы избираем не только лидера государства, но и одобряем его программу политического, экономического и социального развития всей страны, а стало быть, и всего белорусского общества.

Что может быть важнее этого исторического выбора?

Свобода волеизъявления каждого гражданина страны свято оберегается всей ресурсной мощью государства, никто не имеет права принудить гражданина не выполнить свой конституционный долг, никто не имеет права заставить кого бы то ни было голосовать «по указке». Это и есть настоящая, а не декларативная демократия.

Государство гарантирует каждому право на свой выбор!

Какими же жалкими и неубедительными звучат одиозные призывы некоторых «политиков», призывающих в день выборов уехать к теще на блины или уединиться на рыбалку. И это советуют люди, заявляющие о себе как о поборниках демократии и соблюдения основных прав человека. Какая злая и нелепая карикатура на избирательное право граждан, которых обанкротившиеся «политики» подстрекают к невыполнению своего конституционного долга. Как можно пасть так низко, чтобы высмеивать и растаптывать право людей на выбор своего пути, на выбор будущего для Беларуси, право на свой осознанный выбор для будущего своих детей и всего общества в целом.

Мы говорим иное: соотечественники, граждане, никому не отдавайте своих прав, не слушайте циничных дудочников, голосуйте за тех кандидатов, к которым у вас лежит душа, кто доказал свое право баллотироваться в Президенты, чьи программы, идеи и мысли близки вам.

Помните: без вашего голоса выборы будут неполноценными. Ваш голос нужен Беларуси!

Почему я пойду на выборы?

 

Сергей Шумский, учащийся аграрно-экономического колледжа:

— Некоторые считают, что их голос ничего не решает. При этом все равно у каждого в душе есть симпатии к IMG_4342тому или иному кандидату, есть свое видение завтрашней Беларуси. Вряд ли кто хочет, чтобы у нас не было независимой и суверенной страны. Но при этом некоторые люди агитируют не идти на избирательные участки. Противоречие получается. Поэтому необходимо пойти и проголосовать, чтобы персональный бюллетень каждого из нас не пропал. Тем более что напечатан он за налоги, которые мы же и платим.

Голосуя, мы принимаем участие в политической жизни нашего государства. Нельзя оставаться равнодушным и стоять в стороне от тех событий, которые касаются и нас. Мы, члены Белорусского республиканского союза молодежи, самой массовой молодежной организации, должны быть лидерами и организаторами интересных и полезных дел. Только от нас, от нашей активной жизненной позиции зависит, каким будет будущее. В нашей стране созданы все условия для того, чтобы реализовать себя в любом деле на все сто процентов – было бы желание учиться, творить, осуществлять задуманное. Главное, не лениться и помнить, что мы граждане своей страны,  мы сами выбираем, каким путем ей идти дальше.

Кацярына Рудзік, карэспандэнт газеты “Ашмянскі веснік”:

— Куды б ні закінуў цябе лёс, ты ўсё роўна будзеш помніць сваю Радзіму  і прагнуць душой і сэрцам вярнуцца дадому. Так было з маім татам, які вучыўся ў Прыбалтыцы, з дзядзькамі, які ваявалі ў Афганістане і Чэчні… Так было з кожным, хто хоць год правёў за мяжой… Яны разумелі, што ў сваёй краіне ім гарантавана стабільнасць і мірнае неба над галавой, а  таксама працоўныя месцы, бясплатная медыцына і адукацыя,таму стараліся як мага хутчэй вярнуцца на Радзіму.

Калісьці класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч пісаў: “Нашто каласы, калі няма васількоў?”. Так і народ не можа існаваць без краіны, а краіна – без народа. Гэтыя паняцці – непаддзельныя, і мы маем магчымасць іх захаваць! Мы жывём на цудоўнай зямлі з багатай гістарычнай спадчынай і выдатнымі людзьмі. Мы павінны  ганарыцца сваёй краінай і зберагчы тое, што мы маем сёння, для будычых пакаленняў.

Удзел у выбарах — гэта мой канстытуцыйны абавязак і абавязак кожнага беларуса. Кожны з нас не павінен заставацца ў баку ад падзей, што адбываюцца на Украіне, а аддаць свой голас за светлую будучыню сваіх родных і блізкіх. Бо важна, каб наша Беларусь заставалася мірнай, незалежнай краінай, якую паважаюць на сусветнай арэне. Краінай, у якой ёсць магчымасць вучыцца і ўсебакова развівацца моладзі. Я, як і многія маладыя людзі, атрымала бясплатную адукацыю ва ўніверсітэце, а пасля і першае працоўнае месца, якое мне вельмі падабаецца.

Таму варта разумець, што голас кожнага грамадзяніна важны ў прыняцці асаблівага для рэспублікі рашэння — у выбары Прэзідэнта. Таму 11 кастрычніка я аддам свой голас за аднаго з кандыдатаў.

 

Людміла КОЗЕЛ, адказны сакратар рэдакцыі газеты «Ашмянскі веснік»:

— У кожнага чалавека ёсць свае карані, мае — у АшIMG_1432мянах, — адзначыў падчас адной з сустрэч наш зямляк, геніяльны беларускі архітэктар Віктар Крамарэнка. — Гэты горад любы майму сэрцу сваімі невялікімі вулачкамі, школьнымі ўспамінамі, цікавымі ідэямі, якія зараз, праз шмат гадоў, знаходзяць увасабленне ў новых праектах.

І сапраўды, менавіта сіла і прыгажосць роднай зямлі натхняюць нас на плённую працу, на дасягненне пастаўленых мэт, дораць упэўненасць у сабе, як магнітам, вабяць сюды з розных куткоў свету. Гэту цягу нельга растлумачыць, яе можна толькі адчуць. Так, як адчувалі повязь з роднай старонкай Францішак Багушэвіч, Андрэй Зязюля, Чэслаў Янкоўскі, Зыгмунт Мінэйка, Антоній Эдвард Адынец… Так, як адчуваюць яе мільёны беларусаў, якія з дня ў дзень спяшаюцца на працу: карпеюць над сшыткамі, будуюць дамы, лечаць хворых, падмятаюць вуліцы, аруць зямлю, сеюць зерне… якія выхоўваюць дзяцей і даглядаюць састарэлых бацькоў… якія мараць, падарожнічаюць і кожны дзень радуюцца няхай і небестурботнаму, але мірнаму жыццю, бо памятаюць (зрэшты, і сёння сочаць за падзеямі ў свеце) і іншыя сцэнарыі.

Колькі пабачылі на сваім вяку сённяшнія васьмідзесяці — дзевяностагадовыя бабулі і дзядулі! Праз іх лёсы прайшла Вялікая Айчынная. Яна прынесла гора, смерць, разбурэнні, голад, нянавісць, але разам з імі нарадзіла мужнасць і гераізм. Можа, таму яны выжылі ў агні, вытрымалі фашысцкія здзекі, не сагнуліся пад націскам ворага. Захаваўшы ў сэрцах дабрыню і спагаду, — адкуль браліся сілы?! — узяліся за аднаўленне гарадоў і вёсак, падымалі з кален народную гаспадарку, дбалі пра будучыню — нашы сённяшнія шчаслівыя дні.

— Часта здавольваліся чыгунком варанай бульбы, — успамінае былая вязніца нямецкага лагера Марыя Рамановіч з Амалянаў тое няпростае пасляваеннае жыццё. — Дзялілі яго на некалькі сем’яў, бо жылі ў адным калгасным доме, але ніколі не сварыліся, бо памяталі фашысцкую навуку…

А не такія далёкія дзевяностыя… Бясконцыя чэргі, талоны, заработная плата ў прадуктовым (ці таварным) эквіваленце, па кілаграму цукру на рукі, грэчневыя ляпёшкі замест бялюткіх духмяных саек… А незабыўны смак упершыню паспытанага банана! Многія вяскоўцы ўзгадаюць і дэфіцыт газавых балонаў, і перабоі з брыкетам.

Зрэшты, у кожнага свае ўспаміны дзевяностых, з якіх мы зрабілі значны крок наперад. Хто мог падумаць дваццаць гадоў назад, што ў кожным доме будзе па некалькі каляровых тэлевізараў, па пральнай машынцы-аўтамаце, а ў кожнай кішэні — па мабільным тэлефоне, які нават «раздае» інтэрнэт?! Ці ж можна было ўявіць, што такая карысная вынаходка, як поліэтыленавы пакет, перастане быць каштоўнасцю і ўжо нікога не будзе здзіўляць?!  Мы спрэс забыліся пра пустыя прылаўкі, камунальныя кватэры, дрэнна абагрэтыя школы, калі нават чарніла ў ручках застывала. Гэта, на шчасце, засталося ў мінулым. Думаецца, наўрад ці хто сёння імкнецца адмовіцца ад звыклага камфорту і вярнуцца на два дзясяткі год назад, каб заняць сваё 73-е месца ў чарзе.

З куды большай ахвотай мы накіруемся на стадыён, у аквапарк ці лядовы палац — правесці з карысцю час ёсць дзе. Сапраўдны гонар выклікаюць Нацыянальная бібліятэка, музей Вялікай Айчыннай вайны, якія праектаваў наш зямляк Віктар Крамарэнка, замкі Беларусі, якія заўсёды рады вітаць наведвальнікаў.

Змянілася жыццё і ў рэгіёнах. Узяць хаця б наш невялікі райцэнтр – Ашмяны. Толькі за апошнія гады тут з’явіўся фізкультурна-аздараўленчы комплекс, адкрыліся два гарадскія стадыёны, не лічачы яшчэ дзвюх пляцовак са штучным пакрыццём, якія ўжо даўно аблюбавалі заўзятыя футбалісты і аматары ручнога мяча. Растуць новыя мікрараёны, развіваецца прамысловасць – сёлета запушчана яшчэ адна новая лінія на сыраробным заводзе, пашыраецца асартымент прадукцыі замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Унісон-груп”, добрыя вынікі і на іншых прадпрыемствах раёна. Працягваецца жыццё. Як сведчанне таму, штогод у міжраённым  перынатальным цэнтры з’яўляецца на свет больш за паўтысячы немаўлят.

Мы ўпэўнена крочым наперад, будуем асабістае жыццё, робім выбар і кожны дзень упісваем новую старонку ў гісторыю сваёй краіны, якой шчыра жадаем жыць і квітнець заўжды! Менавіта таму, лічу, кожны дарослы чалавек у бліжэйшую нядзелю павінен наведаць выбарчы ўчастак і аддаць свой голас за незалежнасць і дабрабыт сваёй краіны. Асабіста я свой выбар зраблю датэрмінова, бо 11 кастрычніка, як і многія калегі, буду працаваць.

 

Виктор Скибский, старший инспектор отдела развития таможенной инфраструктуры Ошмянской таможни:

IMG_4331— Гражданский долг каждого белоруса — прийти на выборы и отдать свой голос за стабильную и процветающую страну.

Сегодня в мире очень напряженная обстановка, в разных частях планеты идут войны, разжигается межнациональная рознь, тысячи людей умирают от голода. Далека от спокойной обстановка и рядом с нами — в соседней Украине, где брат воюет с братом.

Все происходящее показывает, насколько хрупок мир, к чему приводят государственные перевороты и прочие распри.

Мы живем в очень красивой стране, над нами чистое небо, вокруг – зеленые леса и поля, голубые реки и озера, ухоженные города и села. Так важно сейчас сохранить все то, что строилось годами. От голоса каждого гражданина зависит будущее нашей Родины.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *