Са Святам працы!

Главное

Паважаныя жыхары Ашмянщыны!

Шчыра віншуем вас са Святам працы!

Дзень 1 Мая мае даўнія і ўстойлівыя традыцыі. Ён сімвалізуе салідарнасць людзей працы, з’яўляецца святам Вясны, Стварэння і Надзеі, сімвалам ўзаемнай падтрымкі і згуртаванасці.

Мірная праца – вечная каштоўнасць, якая гарантуе стабільнасць і згоду ў грамадстве. Для беларускага народа, які перажыў вялікія выпрабаванні ў гады вайны, гэта асаблівы здабытак. У гэты дзень мы па шматгадовай традыцыі славім ветэранаў, працоўны подзвіг якіх заклаў асновы нашага сённяшняга жыцця, ушаноўваем усіх, хто будуе яго будучыню.

Няхай шчодрая цеплыня веснавых дзен падорыць вам бадзёры, радасны настрой і прыдасць сілу для новых здзяйсненняў.

Здароўя, шчасця, аптымізму і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць любімай Радзімы.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённы выканаўчы камітэт.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *