Моладзь Ашмяншчыны прыняла ўдзел у рэспубліканскім суботніку

Главное

Традыцыйны штогадовы рэспубліканскі суботнік для актыўнай моладзі Ашмяншчыны пачаўся днём раней.

У мінулую пятніцу  маладыя ашмянцы вырашылі паўдзельнічаць у акцыі “За чысціню гарадоў і вёсак”, арганізаваную ГА “БРСМ”.

Узбярэжная частка Ашмянкі ад Гальшанскага маста да ўрочышча Сухая і наваколле сажалкі № 4 ля вёскі Лэйлубка сёлета сталі месцамі высадкі працоўнага дэсанта. У яго складзе, дарэчы, змагаліся за чысціню навучэнцы абодвух гарадскіх сярэднеспецыяльных устаноў: аграрна-тэхнічнага і аграрна-эканамічнага каледжаў. Агулам лік добраахвотнікаў склаў каля двух дзясяткаў. Маладыя актывісты рвалі пустазелле, падбіралі галлё, пустыя пляшкі, цэлафанавыя пакеты…

За дзве гадзіны, з дзесяці да дванаццаці, “баявы” шлях быў пройдзены. Дзве гадзіны – зусім невялікі адрэзак часу. Але чым больш людзей штогод будуць далучацца да акцыі, тым больш чыстай стане наша Ашмяншчына, наша краіна, наша планета.

Дзмітрый РАДКЕВІЧ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *