Літаратурная старонка (сакавік)

Главное

Антаніна Лагуценка

Сапраўднае каханне

Спрытная бялявая Галя цвіла, як сама вясна. На прыгожым твары свяціліся шчасцем вочы – незабудкі-васількі, а вусны, як сонейка, выпраменьвалі цёплую ветлівую ўсмешку, якая сагравала акружаючых Галю людзей. Зрэдку яе твар хмурнеў, бо ў галаве праносіліся думкі, якія дзяўчына як мага хутчэй адганяла ад сябе. Божухна, чаму шчасце прыходзіць, калі яго ўжо зусім не чакаеш і страціў нават надзею, і, здаецца, што ў жыцці больш нічога цікавага не здарыцца.
Галі бралася ўжо пару гадоў за трыццаць, а сваю палавінку яна ў жыцці так і не сустрэла. Была ўпэўнена, што і не сустрэне, бо ў былыя часы, пры Саюзе, былі іншыя крытэрыі і паняцці, чым цяпер. Дзяўчына за трыццаць – гэта ж старая дзева! Лічы, адцвіла пустацветам.
-Пражыву яшчэ колькі мне наканавана лёсам і адыду ў нябыт, нікому не прынёсшы карысці, не пакінуўшы пасля сябе добры след, — разважала яна. – Гэта як поле на парсюку пераехаць. Не, нараджу дзіцятка і выгадую яго. А што ж: я не п’яніца, маю адукацыю, працую, таму змагу даць дзіцяці ўсё, што яму патрэбна. Добра было б, каб дзяўчынка нарадзілася, а калі хлопчык – таксама не бяда. У яго ж вунь дзядуля будзе яшчэ зусім малады, дзядзькі ёсць. Будзе каму дзіцяці прыклад падаваць.
І трэба ж было такому здарыцца: калі яна ўжо некалькі месяцаў насіла пад сэрцам дзіцятка, сустрэла яго — адзінага, непаўторнага, каханага. Для яго Галя стала багіняй, якую сваімі ўчынкамі і адносінамі мужчына ўзнёс на нябёсы.
-Божухна, чаму ж так несвоечасова яго сустрэла, няхай бы раней! — думала Галя. Дзяўчына купалася ў яго ўзнёслых пачуццях. Ён баяўся да яе лішні раз дакрануцца, каб не абразіць, абмяжоўваў сябе толькі абдымкамі і пацалункамі, засыпаў кветкамі і падарункамі. Калі ж каханы прапанаваў Галі выйсці за яго замуж, не адмовіла, але і не прызналася, што цяжарная:
— Потым прызнаюся. Ну яшчэ дзянёк пабуду шчаслівай, яшчэ дзянёк…
Вяселле было назначана на глыбокую восень. Каханы так і не дачакаўся Галінага прызнання. Хлопец так быў моцна закаханы, што не звяртаў увагі на занадта папаўнелы стан. На вяселлі ён быў на сёмым небе ад шчасця і вельмі спалохаўся, калі каханай стала дрэнна. Нешта раптоўна прыхваціў жывот. Прыйлося выклікаць хуткую дапамогу. Калі Галю адпраўлялі ў бальніцу, нехта гучна абраніў: “Як несваечасова гэтыя схваткі”. Жаніх не паехаў разам з нявестай: стаяў аслупянеўшы пасярод двара.
Назаўтра ўсё мястэчка хадзіла хадуном ад размоў нядобразычліўцаў. “Гэта ж падумаць, прахадзімка якая,- кпілі вяскоўцы. – Хацела акруціць маладога хлапца, павесіць свайго байструка яму на шыю. Але ж Бог ёсць. Своечасова адкрыў бедаку вочы!”
Другі дзень ляжала нерухома Галя ў палаце аднапавярховага раддома, утаропіўшы вочы ў столь. Нікога не жадала бачыць.
-Вось і скончылася маё жаночае шчасце, не паспеўшы як след пачацца. Адно цешыць – дачка, — думалася маладзіцы -. Выгадую сабе на радасць. Дзяўчынка нарадзілася даношанай, здаровенькай. Назаву Аксанай.
Бліжэй да вечара Галя пачула, як зарыпеў снег пад акном. Хтосьці прынік да шыбы. Раздаўся да болю знаёмы голас:”Галя, Галя! Я цябе кахаю і ніколі не пакіну. Дзіця не памеха!”.
Не можа такога быць? Можа! Шчасце працягваецца ўжо больш за трыццаць пяць гадоў. У каханні і згодзе Галя з мужам вырасціла траіх дзяцей. Зараз дапамагае гадаваць унукаў. Вось такая жыццёвая гісторыя. Казцы мае быць месца і ў звычайным жыцці. Толькі патрэбна верыць у лепшае, рабіць дабро. Калі не стае магчымасці матэрыяльна і маральна дапамагаць людзям, то патрэбна хаця б добразычліва адносіцца да іх, не зайздросціць, не зласловіць, нават у думках жадаць толькі дабра. Думкі ж таксама маюць асаблівасць матэрыялізавацца.

Майму сябру

Анатоль Кавалеўскі

Заўзятаму паляўнічаму,рыбалову,

наогул кажучы, добраму чалавеку

Вацлаву Іванавічу Пятровічу

Мой сябра, мой паплечнік па паходах,
Успомні водар лета над ракой,
Калі цяпло дарыла нам прырода
І песціла ласкаваю рукой.

З узлеску нам прыносіў цёплы вецер
Мядовы пах духмяных верасоў,
І толькі нам спяваў у гэты вечар
Птушыны хор на сотні галасоў.

У лозах чуўся посвіст салаўіны,
Вісеў маўклівы месяц над ракой.
І гэтыя чароўныя хвіліны
Нам навявалі мроі і спакой.

Агонь чароты ў рэчцы азарае,
Двухрогі месяц свеціць угары.
Барвовы захад ціха дагарае
І ўжо звіняць над намі камары.

Хай мы з табой не раз недасыпалі:
Сярод начы будзілі камары.
Затое ж чулі мы, як шэпчуць хвалі,
Як птушкі рань гукаюць у бары.

Мой сябра! Знай, марозы не бясконца.
Ужо нясуць вясну да нас гракі.
І хутка мы сустрэнем захад сонца
Ля вогнішча на беразе ракі.

І зноў паклічуць нас з табой дарогі.
Хутчэй бы дачакацца той пары.
Пакінем мы знаёмыя парогі,
І хай звіняць над намі камары.

в.Навікі.

Новая глава

Здравствуй, весеннее небо!
Сколько ж в тебе высоты!

Валентина Васюкевич

Как не гляди – нет предела
Ясной твоей широты.

Журчит синева ошалело,
Сонные будит поля…
Новая жизнь закипела,
Нежным звоночком маня.

Ветер его вдруг подхватит,
Лучами на город прольет,
Надежду кому-то оставит,
Колышек веры забъет.

Плечи улыбкой расправит,
Нужные скажет слова,
Все по-другому окрасит –
Весенняя мудрость права.

Женщине


Уже и март с капелью на носу,
Шуршат в киосках празднично газеты,
И, как закон, читаешь о себе ты полосу,
Вниманьем должным ты всегда согрета.
Время уходит в трудах и заботах,
Провожаешь без устали в прошлое дни,
И мысли не держишь о мартовских сроках,
Потому и нежданно приходят они.
Ярким солнышком смотрят мимозы,
Тюльпаны пестрят тут и там,
Как весение чудные грезы,
В них вся нежность женским сердцам.
И малость такая, а все же согрета,
Вот чудо какое – эти цветы…
Слышится песня, капелью воспета, —
Светлый призыв прозвиневшей весны.

Вайны нам не трэба

Галіна Даўгашэй

Заплакала бомбамі шэрае неба,
А кветка схавала галоўку і просіць: “Не трэба!”
“Не трэба паліць мае сінія вочы і косы,
Хачу шчэ папіць з сонцам чыстыя росы.”
Зямля хоча даць людзям кветак і хлеба,
А ран ад жалеза і мінаў зямельцы не трэба.
Жаўрук хоча песню яшчэ даспяваці,
Для дзетак сваіх хоча шчасцейка маці.
Старому, каб вочы сыночак закрыў,
На клады са свечкаю к бацьку схадзіў.
У моладзі планы і столькі святла!
Нікому, нікому не трэба вайна!
Краіну маю боты катаў не раз ужо тапталі,
З агнём спусташэння сатрапы гулялі.
Пякельная кузня вайны і калецтва
Стаялі не раз над душой чалавецтва.
Жывыя яшчэ той вайны ветэраны.
-Не трэба вайны! – просяць іх састарэлыя раны.

Урочышча Сухая


Якая прыгажосць! Які прастор!
Сасновы чысты водар у паветры,
Нясе тут дзяцел свой дазор
І сосны сустракаюць ветла.
І хочацца глядзець у неба,
З прыродай мудрай гаварыць,
Сінічку рэдкую ўбачыць трэба,
Душу збалелую тут можна падлячыць.
А побач новы мост Ашмянку абдымае,
Пытаецца, здаецца, у вады:
-Чаго бяжыш і хто цябе чакае,
Куды спяшаешся, скажы?
Зямля твая і тут твае вытокі,
І кожны куст, і траўка ля ракі,
Чаромха нізкая або дубок высокі
Табой любуюцца, імкнуцца да вады.
-Табе складаюць песні людзі,-
Рака казала ў адказ празрыстаю вадою,
Я з гэтай думкаю якраз
Нясу любоў з сабою.
Бо кожнай кропелькай вады,
Што бераг абмываю,
Хачу сказаць сваёй зямлі,
Як я яе кахаю.
Усім хачу я расказаць,
Куды цяпер плыву,
Што мела шчасце цалаваць
Прыгожую ашмянскую зямлю.


Яўген Куст

Зіма


Белымі косамі сцеле зіма на дарогу
І навявае журботны спакой,
Месяц пакажа два вострыя рогі
І з маразамі ўсплыве над ракой.

Лес-прыгажун зацішэла стаіць у задуменні,
Быццам ён слухае подых вятроў,
Зімовая птушка засне на імгненне
І ўстрапянецца ад злых халадоў.

Зімы, як вёрсты, колькі было – праляцела,
Але між холаду — слоў тваіх чулых агонь,
Ведаю – з ім ты зусім не хацела,
І зноў адчуваю ў далоні далонь.

Зазіхаціцца сняжынка і раптам знікае,
Як мае мроі, што побач з табой,
Недзе ў сумётах мой сон прападае
У лесе далёкім за снежнай гарой.

Але ж у памяці зноў усплываюць
Зімы, якіх нам ужо не вярнуць,
Зімы, якія аднойчы бываюць,
Ды не даюць нам гадамі заснуць…

Зимний вечер


Ночной фонарь раскрасит зимний вечер
И снег укроет тихий легкий след,
Но не останется следа от нашей встречи,
От теплых, летних искренних бесед.

Завьюжит, заметелит, заиграет,
И снова мысли где-то вдалеке…
Мой зимний вечер счастье догоняет,
Поводья вьюги свесив налегке.

И там, в метели, мчатся чудо-сани,
Как будто зная, где мне надо быть,
И чувства, как отточенные грани,
Мне не утратить, да и не забыть.

Волшебный танец снега в зимний вечер
Вуалью упадет к твоим ногам,
А фонари, как праведные свечи,
Путь из метели вдруг покажут нам.

Года, как зимы, в снежной круговерти,
Запропастятся, утонув в снегу,
А зимний вечер мои чувства вертит.
Его, как память, нежно берегу.


Я і ты


Я і ты – дзве маўклівасці,

Пётр Шакола

Два маўчанні бясконцыя,
Дзве асобныя церпялівасці,
У шэрані што існуюць без сонца.

Страчаны намі даўно
Усмешкі і погляды млявыя –
І мне, і табе не дано
Знаць, дзе былі мы не правыя.

Не бачна за хмарамі месяца,
Які асвятляў нам надзею,
Любоў ці сышла, ці прапала дзесь,
Ці можа схавалі пад снегам завеі…

Адной толькі ўсцешымся верай
(Яшчэ хоць яна застаецца!),
Што скончыцца гэта заганная шэрань,
І зноў светлы шлях распачнецца.

Ізноў акрыяе надзея для ўзлёту,
І вера з любоўю спалучыцца зноў,
Растануць калісь недаверу сумёты –
Мы вернемся ў свет нашых мараў і слоў.

***
Бягуць гады, бы коні,
У грывах вецер свішча.
Ссівелі мае скроні,
І па начах не спіцца.

А думкі ў тым бяссонні
Ад тэмы к тэме скачуць:
Пра даўняе і сёння,
То запяюць, то плачуць…

Начныя ўспаміны –
Пасланне ад нябёсаў,
І гэтыя хвіліны
Звязаны з нашым лёсам.

А што прайшло – збылося,
Што будзе – тое будзе,
І думак разгалоссе
Няхай па ночы блудзіць!

Нам часу бег, як коней,
Не спутаць, не стрыножыць.
Давай далей, бяссонне,
Начныя думкі множыць!
***
Маё натхненне – родная старонка:
Ёй кожнае імгненне захаплёны.
Звязаны з ёю ніццю тонкай,
Яе ўслаўляю словам пранікнёным.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *