Мінск-Мазавецкі — Ашмяны: супрацоўніцтва наладжваецца

Главное

На мінулым тыдні наш раён наведала дэлегацыя з польскага горада Мінск-Мазавецкі.   Удзельнікі міжнароднай краязнаўчай гасцёўні да дня  нараджэння нашага земляка Енджэя Снядэцкага “Сустрэчы ў лістападзе” дырэктар бальніцы імя Енджэя Снядэцкага Мечыслаў Рамейка, старшыня таварыства “Наш шпіталь” Чэслаў Гонгаль са сваім намеснікам Мар’янам Макоўскім, дырэктар банка г. Мінск-Мазавецкі Яцэк Ліпец сустрэліся са старшынёй райвыканкама Міраславам Сарасекам. Падчас сустрэчы польскія госці выказалі надзею на далейшае супрацоўніцтва паміж нашымі гарадамі, а на ўрачыстасці, якая прайшла на наступны дзень у Кальчунскай школе, уручылі кіраўніку нашага раёна пісьмо за подпісам старасты горада Мінск-Мазавецкі Антоні Яна Тарчынскага з прапановай вывесці сяброўскія зносіны на афіцыйны ўзровень, каб наладзіць цесныя ўзаемавыгадныя кантакты  ў сферы адукацыі, культуры і медыцыны.

Каб бліжэй пазнаёміцца з нашым раёнам, госці з Польшчы наведалі краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча, пабывалі  ў Гальшанах і Барунах, а таксама ў цэнтральнай раённай бальніцы. Шмат незабыўных уражанняў пакінула ў іх мерапрыемства ў Кальчунскай школе, прысвечанае ўшанаванню памяці аб вялікім вучоным, урачу і асветніку Енджэю Снядэцкім.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *