Андрэй Багдановіч атрымаў стыпендыю Дубко!

Образование

Навучэнец прафесійнага аграрна-тэхнічнага каледжа Андрэй Багдановіч за поспехі і высокія вынікі ў навучальнай дзейнасці, а таксама за ўдзел у грамадскім жыцці каледжа атрымаў стыпендыю імя А. І. Дубко.


Яна прысуджаецца штогод на конкурснай аснове. Стыпендыятамі становяцца маладыя людзі Гродзенскай вобласці, якія дасягнулі высокіх поспехаў у вучобе, актывісты, пераможцы міжнародных прадметных алімпіяд і спартыўных конкурсаў. Сярод трыццаці дзевяці навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў – і наш Андрэй Багдановіч.

У каледжы Андрэй вучыцца з 2011 года, ён ужо атрымаў кваліфікацыю “трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці. Вадзіцель аўтамабіля катэгорыі С”, а зараз хлопец паступіў на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дзе вучыцца на тэхніка-механіка. У каледжы выкладчыкі добра ведаюць Андрэя, які заслужыў званне “Вучань года” ў навучальнай установе. Аб ім добра адзываюцца не толькі выкладчыкі, але і кіраўнікі прадпрыемстваў, дзе Андрэй Багдановіч праходзіў вытворчую практыку.

У вольны ад вучобы час юнак вывучае замежную мову, рыхтуецца да шматлікіх мерапрыемстваў, якія праходзяць у каледжы. Асобае захапленне ў жыцці хлопца — спорт: у зімовы час ён іграе ў хакей, а ў летні разам з таварышамі – футбол і валейбол.

Ашмянскі прафесійны аграрна-тэхнічны каледж багаты на выдатных і старанных навучэнцаў.  У 2009 годзе стыпендыю імя Дубко атрымаў Вячаслаў Родзік, а ў пачатку 2014 Марк Осцік атрымаў стыпендыю абласнога аддзялення беларускага Фонду міра.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *