Ашмянскія камунальнікі паказваюць прыклад

Главное

Старт месячніку па добраўпарадкаванні  населеных пунктаў раёна быў дадзены ў мінулую суботу. Першымі на заклік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі адгукнуліся службы, што знаходзяцца ў непасрэдным дачыненні да таго, каб наш горад быў  ў належным санітарным стане.

Работнікі раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі правялі суботнік на вуліцах райцэнтра: выграбалі лісты, падмяталі і прыбіралі смецце на тэрыторыі ўздоўж цэнтральнай вуліцы горада і ў месцах  масавага адпачынку. Стараннай працы камунальнікаў спрыяла і добрае надвор’е, што дазволіла выканаць вялікі аб’ём работ.

З панядзелка пачалося добраўпарадкаванне  ўрочышча Сухая. Усе арганізацыі раёна згодна з  састаўленым графікам заняты на расчыстцы зарасніку  ў зоне адпачынку. Гэтыя работы прадоўжацца і на наступным тыдні.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *