Прызнанне чытачоў — даражэй за ўсё

Главное

Гартаючы старонкі раённай газеты за сем з паловай дзесяцігоддзяў, прыходзіш да высновы, што пры любых цяжкасцяхкадравых, тэхнічных, іншыхяна заўсёды была ў цэнтры падзей, што адбываліся ў раёне. І ніяк нельга не пагадзіцца са сцвярджэннем, якое прыгадаў у сваёй кнізеНа хвалі часу, у плыні жыццябылы рэдактар раёнкіЮрый Нікалаеў наконт таго, што жыве газета толькі адзін дзень пасля выхаду ў свет: “У сэнсе аператыўнага інфармавання чытачоў, магчыма, гэта і так. Але як дакладны сведка гістарычных змен, розных падзей, фактаў, лёсаў людзей, газета ні ў якім разе не можа быць прызнана аднадзёнкай. Не ўдаючыся ў падрабязнасці, можна сцвярджаць, што яна ў асобай форме і спецыфічным чынам нясе на сабе адбітак часу, застаючыся ўнікальным дакументам гісторыі…”.


Пазнаёміцца са зместам гэтай гісторыі мажліва праз падшыўкі газет, якія хаця і пажоўклі ад часу, але не страцілі сваёй прыцягальнасці і цікавасці. Да іх часта звяртаюцца школьнікі і студэнты, краязнаўцы і госці нашага раёна, якія шукаюць звесткі пра людзей альбо тую ці іншую арганізацыю. Зараз стала папулярна выдаваць кнігі-біяграфіі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў. У гэтым сэнсе раённая газета таксама выступае добрым памочнікам, таму што дае магчымасць знайсці каштоўныя факты не прыбягаючы да патрэб замежных архіваў. Вось і мы, гартаючы падшыўкі юбілейных для раёнкі гадоў, натыкнуліся на цікавы здымак, які зараз прапануем нашым чытачам. Той, хто першым адкажа, у якім месцы горада ён зроблены і што за помнік знаходзіцца за спінамі журналістаў, атрымае ад калектыву рэдакцыі прыз (здымак зроблены напрыканцы 40-х гадоў).

Вяртаючыся ж да юбілейных выпускаў газеты, з удзячнасцю адзначаем, што і ў “Знамя Свабоды”, і “Красного знамени», і “Ашмянскага весніка” заўсёды было шмат сяброў і аднадумцаў. Напрыклад, з пяцідзесяцігоддзем раёнку павіншавалі не толькі калегі з Ліды, Карэліч, Іўя, Астраўца, Вільнюса, кіраўніцтва райкама партыі і райвыканкама, старшыні гаспадарак, дырэктары прадпрыемстваў, але і вядомы беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. Дарэчы, на гэтым юбілеі калектыву рэдакцыі ў якасці падарунка быў уручаны (ці не рэдактарам лідскай раёнкі А. Бяспалым) партрэт Пушкіна. З той пары рэдакцыя двойчы мяняла сваё месца жыхарства, аднак класіку рускай літаратуры ў журналісцкім калектыве па-ранейшаму адведзена самае ганаровае месца, што чамусьці вельмі здзіўляе некаторых нашых наведвальнікаў.

Сур’ёзную дапамогу ў асвятленні жыцця раёна аказвалі і аказваюць газеце нашы пазаштатныя аўтары. За гэты час праз газету прайшла безліч іх публікацый, якія папаўнялі і памнажалі імідж Ашмяншчыны, яе працалюбівых і гасцінных жыхароў, паднімалі злабадзённыя праблемы і садзейнічалі станоўчаму іх вырашэнню. Прозвішчы некаторых з іх суправаджаюць раёнку на працягу многіх год яе існавання. Сёння мы вельмі ўдзячны за дружбу і супрацоўніцтва Валянціне Лабунінай, Валерыю Сайко, Чаславу Забелу, Мікалаю Балышу, Святлане Багдановіч, Пятру Шаколу, Уладзіміру Прыхачу, Іосіфу Мантураву, Ірыне Шырэй, нашым паэтам, чый паэтычны талент заўсёды знаходзіць водгук у чытачоў, а раённая газета на ўсе свае юбілеі атрымлівае падарункі-прысвячэнні. Яны і зараз захоўваюцца ў рэдакцыі – часам сур’ёзныя, а дзе і з доляй гумару, але напісаныя ад усяго сэрца віншаванні ад Рамуальды Ануфрыевай, Пятра Шаколы, Генуэфы Кеўра.

За 75 год раённая газета не згубілася ў газетным шматгалоссі. Яна па-ранейшаму імкнецца быць з чытачамі свайго рэгіёна, жыць іх інтарэсамі і праблемамі, нязменна ісці ў рэчышчы дзяржаўнасці, сцвярджаючы свой аўтарытэт, а журналісты, што працуюць сёння, як і іх папярэднікі, заўсёды знаходзяцца ў творчым пошуку, выкарыстоўваючы разнастайныя формы асвятлення падзей і найбольш папулярныя ў чытачоў жанры.

Аглядваючыся на пройдзены этап, мы з ўпэўненасцю заяўляем, што газета і надалей захавае свой высокі статус – быць цэнтрам прыцягнення інтэлектуальных і творчых сіл, будзе трывала трымацца на плыні жыцця і адлюстроўваць яго ва ўсёй шматграннасці і прыгажосці.

Калектыў газеты.



6 комментариев по теме “Прызнанне чытачоў — даражэй за ўсё

  1. От всей души поздравляю коллектив редакции со знаменательной датой! Всегда держа руку на пульсе района, оставайтесь по-настоящему народной и любимой ошмянцами газетой. Творчества, новых интересных материалов, благополучия и успехов во всех делах и начинаниях!

  2. З днём нараджэння! Новых перамог i дасягненняу!
    Наконт здымка. Мне здаецца, што ён зроблены на мейсцы будучага скверу на плошчы 17-га верасня, на фоне помнiка архiтэктуры — касцёла св. Мiхала-арханёла. А за спiнамi журналiстау — статуя жанчыны з галубамi.

  3. Дзякуй за віншаванні! Наконт помніка, змешчанага за спінамі журналістаў: так, ён стаяў у скверы 17 Верасня, але ў жанчыны ў руках не галубы. А можа мы памыляемся?

  4. Т-а-а-а-к! Памыляцца можа кожны:) Значыць, будзем гадаць. Першая частка загадкi ужо разгадана — гэта жанчына. Вы пiшыце, што у яе руках не галубы — значыць рукi не пустыя. Што скульптар пад час савецкага рюррэалiзму мог укласцi у яе рукi? — Вясло, аутамат, меч, мяч, сцяг, кнiгу, касынку, або шалiк, цi можа шалi (весы), хлеб-соль, сноп. Як для мяне, дык наймiлей — на адной руцэ сынок, цi дачушка, у другой — галуб мiру.

  5. Накірунак вашых разважанняў правільны. У руках жанчына трымала сноп.Менавіта так сцвярджаюць старажылы. Цікава, куды гэты помнік падзеўся?

  6. Адказ на Ваша пытанне ёсць!!! А хто ж першы на яго адказау?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *