Месячнік па добраўпарадкаванні пачнецца раённым суботнікам

События

18 кастрычніка ў раёне пройдзе суботнік. Калектывы гарадскіх арганізацый і ўстаноў выйдуць ў гэты дзень ва ўрочышча Сухая. Асноўная задача ўдзельнікаў суботніка не толькі прыбраць смецце і буралом у зоне адпачынку, але і павысякаць непралазны хмызняк.

Дарэчы, з суботніка распачнецца ў раёне месячнік па санітарнай ачыстцы і добраўпарадкаванні горада і сельскіх населеных пунктаў. Прадоўжыцца ён да 17 лістапада. За гэты час асноўная ўвага будзе скіравана на навядзенне парадку на тэрыторыях, што замацаваны за прадпрыемствамі і ўстановамі, а таксама якія знаходзяцца ва ўласнасці грамадзян.

Сярод мерапрыемстваў месячніка – пасадка дрэў, знос самавольна ўзведзеных гаражоў і гаспадарчых прыбудоў, навядзенне парадку на землях агульнага карыстання вакол шматпавярховікаў, добраўпарадкаванне зон адпачынку.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *