На суботнік — у мікрараён Заходні

Главное

Месячнік па навядзенні парадку ў горадзе і населеных пунктах раёна распачаўся ў мінулую суботу ў квартале Будаўнікоў. На ўборку зоны адпачынку каля возера выйшаў калектыў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Шкада, што заклік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі аб далучэнні да работы  мясцовых жыхароў  ніхто з “квартальцаў”  так і не падтрымаў. Першы блін атрымаўся не вельмі ўдалым, хаця на прыдамавых тэрыторыях ашмянцы прыбраліся: у выхадны людзі падбіралі смецце, абразалі кусты, шчыравалі на клумбах. У квартале практычна не засталося “брудных плямаў”.  Чаго не скажаш пра мікрараён Заходні.

Суботнік у гэтай частцы горада запланаваны на 5 красавіка.  З 10 гадзін раніцы  на тэрыторыі паміж  яўрэйскімі могілкамі і домам № 13 па вуліцы Заходняй будзе знаходзіцца трактар РУП ЖКХ для адвозкі смецця.  Тут жа аб’яўлены збор удзельнікаў суботніка, якія будуць дапамагаць камунальнікам наводзіць парадак на тэрыторыі, што вядзе ад вуліцы Крынічнай да  ракі. Астатніх жыхароў чакаюць  прыдамавыя тэрыторыі.

На здымках: падчас суботніка ў квартале Будаўнікоў.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *